~~META: title = Дэтэктыўная літаратура &keywords = дэтэктыўны, літаратура &abstract = Жанр дэтэктыўнай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Дэтэктыўная літаратура ====== Дэтэктыўная літаратура (англ. detective — сышчык, ад лац. detectio — раскрываць) — эпічныя і драматычныя творы, у якіх раскрываецца нейкая таямніца, звязаная са злачынствам.\\ Заснавальнікам дэтэктыўнай літаратуры лічыцца амерыканскі пісьменнік Э. По ("Забойства на вуліцы Морг", 1841). Шырокую вядомасць набылі творы Артура Конан-Дойля (стварыў вобраз сышчыка-аматара Шэрлака Холмса), Г. Чэстэртана, Агаты Крысці, Жоржа Сіменона, А. Адамава, Ю. Сямёнава і інш.\\ У беларускім прыгожым пісьменстве дэтэктыўная літаратура вялікага пашырэння не набыла. Паэтыка дэтэктыўнай літаратуры (займальны сюжэт, вострая інтрыга, прынцып загадкавасці, невядомасці і іншае) паўплывала на асобныя творы ("42 дакументы" [[постаці/міхась-зарэцкі|Міхася Зарэцкага]], [[творы/іван-шамякін/сэрца-на-далоні-адказы-на-пытанні|"Сэрца на далоні"]] Івана Шамякіна, "Падзенне Хвядоса Струка" П. Кавалёва). [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзімір Караткевіч]] распачаў у нас жанр гістарычнага дэтэктыва ([[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-дзікае-паляванне-ка|"Дзікае паляванне караля Стаха"]], [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-чорны-замак-альшанс|"Чорны замак Альшанскі"]]). Да дэтэктыўнай літаратуры звяртаюцца [[постаці/георгій-марчук|Георгій Марчук]] ("Крык на хутары", "Прызнанне ў забойстве"), М. Шайбак ("Забойства на каляды"), М. Клімковіч ("Сцэнарый смерці") і некаторыя іншыя пісьменнікі.