~~META: title = Дэталь мастацкая &keywords = дэталь, мастацкі &abstract = Мастацкая дэталь як элемент літаратурнага твора &iftrue = nan ~~ ====== Дэталь мастацкая ====== Дэталь мастацкая (франц. detaІl — падрабязнасць) — такая падрабязнасць літаратурнага твора, якая з асаблівай сілаю абуджае ўяўленне і творчую думку чытача, нясе значную ідэйна-эмацыянальную і сэнсавую нагрузку. Такімі могуць быць асобныя падрабязнасці пейзажу, партрэта, побыту, маўлення і дзеяння персанажа і гэтак далей. Па словах К. Паустоўскага, мастацкая дэталь "знаходзіцца ў адным шэрагу з удалым вобразам".\\ Антон Чэхаў у лісце да брата пісаў: "У цябе выйдзе месячная ноч, калі ты напішаш, што на грэблі каля млына яскравай зорачкай паблісквала шкельца ад разбітай пляшкі і пакаціўся шарам чорны цень сабакі ці воўка і г. д. ".\\ Майстрамі мастацкай дэталі з'яўляюцца Якуб Колас, [[постаці/максім-гарэцкі|Максім Гарэцкі]], Іван Мележ, [[постаці/янка-брыль|Янка Брыль]], [[постаці/васіль-быкаў|Васіль Быкаў]], [[постаці/іван-пташнікаў|Іван Пташнікаў]], Анатоль Кудравец, Алесь Жук, [[творы/генрых-далідовіч/жыццёвы-і-творчы-шлях-генрыха-далідовіча|Генрых Далідовіч]] і інш.\\ Часам мастацкая дэталь [[слоўнік/лейтматыў|лейтматывам]] праходзіць праз увесь твор, вызначаючы нават ягоную назву ("На ростанях" Якуба Коласа, "[[творы/іван-чыгрынаў/іван-чыгрынаў-плач-перапёлкі|Плач перапёлкі]]" [[постаці/іван-чыгрынаў|Івана Чыгрынава]], "[[творы/міхась-стральцоў/міхась-стральцоў-адзін-лапаць-адзін-чунь|Адзін лапаць, адзін чунь]]" [[постаці/міхась-стральцоў|Міхася Стральцова]] і іншыя).