~~META: title = Дыярэза &keywords = дыярэза &abstract = Што такое дыярэза? Прыклады ўжывання дыярэзы &iftrue = nan ~~ ====== Дыярэза ====== Дыярэза (ад грэч. dіaіrеsіs — раздзеленасць) — у [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычным вершаванні]] замена ў стапе доўгага склада двума кароткімі. У [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічнай сістэме вершавання]] гэты тэрмін ужываецца для азначэння такой рытмічнай з’явы, калі дзеля захавання [[слоўнік/памер-вершаваны|вершаванага памеру]] некалькі парушаецца граматычная форма слова, напрыклад, з’яўляецца лішні складовы галосны (замест зайграў — заіграў, пройгрыш — проігрыш), пачатковае у пасля галоснага не скарачаецца і інш. (параўн.: [[слоўнік/сінярэза|сінярэза]]). Напрыклад: Каб не казалі пагане паміжы сабой: Дзе ж гэта іхні той Бог ці ён глух? Помста твая хай раздасца над хэўрай сляпой, Помста пралітай крыві тваіх слуг. ([[постаці/янка-купала-коратка|Янка Купала]]. «На біблейскія матывы») \\ Арыгінальнае спалучэнне дыярэзы з сінярэзай (пачатковае ў) сустракаецца ў жартоўным вершы [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгора Барадуліна]] «На імянінах у Белавежы»: Збор няпоўны Бахуса\\ Ў звонкім пераплёце.\\ Кор**а**кі бабахаюць,\\ Стынуць у палёце. \\ Часам нескладовая група зычных вымаўляецца, як асобны склад: А ў самай нетры дзікай\\ Звініць ляшчэўнік гібкі,\\ Там камары-музыкі\\ Нала**дж**ваюць скрыпкі.\\ ([[постаці/максім-танк|Максім Танк]]. «…...Амаль на краі свету»)\\ \\ Нясмелы быў з начальствам,\\ Зусім не прабіўны.\\ Над кнігамі начамі\\ Прасе**дж**ваў, дурны.\\ ([[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]]. «Няўдачнік») \\ Дыярэзу таксама называюць **словападзел**, які ў вершаваным радку супадае са **стопападзелам**: Пэўна,/ вас не/ ўражу:\\ Дзед мой/ — проста/ дзед...\\ ([[постаці/васіль-зуёнак|Васіль Зуёнак]]. «[[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-ехаў-дзед-дадому|Ехаў дзед дадому]]»)