~~META: title = Дыялог &keywords = Дыялог &abstract = Дыялог як жанр публіцыстыкі і як гутарка паміж персанажамі літаратурнага твора &iftrue = nan ~~ ====== Дыялог ====== Дыялог (ад грэч. dіalogos — гутарка, размова паміж двума чалавекамі) —\\ 1. Гутарка паміж двума ці больш персанажамі літаратурнага твора ў форме простай мовы. Выкарыстоўваецца найперш у драматычных творах (яны і пішуцца ў форме дыялога), але сустракаецца ў эпічных (размова персанажаў), лірыка-эпічных (напрыклад, у «Сымоне-музыку» і «Рыбаковай хаце» [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]]) і нават лірычных.\\ Існуюць своеасаблівыя вершы-дыялогі, цалкам пабудаваныя ў форме дыялога («[[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-песня|Чаго бяжыш, мужычок?]]» [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], [[творы/янка-лучына/янка-лучына-стары-ляснік|«Стары ляснік»]] [[творы/янка-лучына/творчасць-янкі-лучыны|Янкі Лучыны]], «А хто там ідзе?» [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], «[[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-помнік|Помнік]]» [[постаці/васіль-зуёнак|Васіля Зуёнка]] і інш.). Вось верш-дыялог [[творы/анатоль-вярцінскі/творчасць-анатоля-вярцінскага|Анатоля Вярцінскага]] «Размова з Ду Фу»: Чытаю кнігу, за страфой страфу.\\ Пытаюся — адказвае Ду Фу.\\ — Скажы, Ду Фу, навошта п’еш віно?\\ — Забыцца памагае мне яно.\\ Душа мая пакутуе, рыдае,\\ не знойдзеш зараз радасці ў Кітаі...\\ — Чаму, Ду Фу, пакутуе народ?\\ — А хіба можа быць наадварот,\\ калі яго правіцелі — тыраны,\\ як барсы, жорсткія, тупыя, як бараны...\\ — А ты прыдворным мог бы быць, Ду Фу?\\ — Каб дагаджаць, каб гнуцца у дугу?!\\ Я з голаду памру, але не буду\\ лісліўцам, баязліўцам, лізаблюдам. \\ 2) асобны жанр публіцыстыкі, у якім у форме размовы звычайна двух персанажаў, што стаяць на розных пазіцыях, высвятляецца сутнасць нейкай грамадска-палітычнай ці філасофскай праблемы, сцвярджаюцца пэўныя думкі, ідэі («Банкет» і «Дзяржава» Платона, «Парадокс пра актора» Д. Дзідро, «Пры сконе веку» Івана Франка і інш.). У беларускай літаратуры такія дыялогі не прыжыліся.