~~META: title = Дыялектызм &keywords = Дыялектызм &abstract = Асаблівасці ўжывання дыялектызмаў, функцыі дыялектызмаў &iftrue = nan ~~ ====== Дыялектызм ====== Дыялектызм (ад грэч. dialektos — гаворка) — слова з якой-небудзь мясцовай гаворкі (Віцебшчыны, Палесся, Маладзечаншчыны і г. д.).\\ У літаратурна-мастацкіх творах дыялектызмы ужываюцца для стварэння мясцовага каларыту, індывідуалізацыі мовы дзейных асоб (герояў, персанажаў).\\ Падчас дыялектызмы абазначаюць рэаліі, назвы якіх адсутнічаюць у [[слоўнік/літаратурная-мова|літаратурнай мове]]. У такім выпадку яны — праз творы мастацкай літаратуры — трапляюць у літаратурную мову, узбагачаючы яе, садзейнічаючы яе развіццю. Так, дзякуючы ў вялікай ступені [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгору Барадуліну]] шырока ўжывальнымі сталі дыялектныя словы //нагбом//, //неруш//, якія паэт выкарыстаў не толькі ў вершах, але і ў назвах вершаваных зборнікаў.\\ Злоўжыванне дыялектнымі словамі і зваротамі прыводзіць да засмечвання мовы і неразумення сэнсу сказанага. Таму ўключэнне дыялектызмаў у тэкст (асабліва публіцыстычны) павінна быць дастаткова абгрунтаваным.