~~META: title = Дыфірамб &keywords = дыфірамб &abstract = Дыфірамб і яго асаблівасці. Прыклад дыфірамба &iftrue = nan ~~ ====== Дыфірамб ====== Дыфірамб (грэч. dіthyrambos) — жанр антычнай лірыкі, блізкі да [[слоўнік/ода|оды]] ці [[слоўнік/гімн|гімна]], урачыстая песня ў гонар багоў, найперш Вакха. Выконваўся звычайна падчас збору вінаграду.\\ Майстрам дыфірамбаў быў старажытнагрэчаскі паэт Піндар (VІ—V стст. да н. э.).\\ У еўрапейскай паэзіі дыфірамб набыў адзнакі твора ўсхваленчага, хвалебнага. Менавіта такімі пачуццямі прасякнуты верш Максіма Танка «Дыфірамб» (1950): Табе складаю дыфірамб,\\ Пяро маё — таварыш верны,\\ Калі сягоння ў час вячэрні\\ Звіняць лісты, як гулкі ямб. \\ Сёння гэты тэрмін часцей ужываецца ў іранічным сэнсе — як выяўленне залішняй, неапраўданай пахвальбы.