~~META: title = Дылогія &keywords = дылогія &abstract = Што такое дылогія? Колькі твораў утвараюць дылогію? &iftrue = nan ~~ ====== Дылогія ====== Дылогія (ад грэч. di — двойчы i logos — слова) — мастацкі твор, які складаецца з двух самастойных твораў, аб’яднаных аднымі героямі і звязаных сюжэтна (дзеянне другога твора працягвае дзеянне першага). Напрыклад, дылогія [[творы/алесь-адамовіч/творчасць-алеся-адамовіча|Алеся Адамовіча]] «Партызаны» складаецца з дзвюх частак: «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой».