~~META: title = Дыдактычная літаратура &keywords = дыдактычны, літаратура &abstract = Роля і мэты дыдактычнай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Дыдактычная літаратура ====== Дыдактычная літаратура (ад гр. didacticos — павучальны) — літаратурныя творы розных відаў і жанраў, у якіх як асноўныя выступаюць дыдактычныя (навучальныя) і выхаваўчыя мэты. Адрасуецца найперш дзецям і юнацтву, уваходзіць у чытанкі ("Першае чытанне для дзяцей беларусаў" [[постаці/алаіза-пашкевіч-цётка|Цёткі]], "[[творы/якуб-колас/якуб-колас-другое-чытанне-для-дзяцей-бел|Другое чытанне для дзяцей беларусаў]]" Якуба Коласа і іншыя).\\ Да дыдактычнай літаратуры адносяцца некаторыя вершы, [[слоўнік/байка|байкі]], [[слоўнік/прытча|прытчы]], [[слоўнік/апавяданне|апавяданні]], [[слоўнік/аповесць|аповесці]], творы [[слоўнік/гістарычная-літаратура|гістарычнай]] і [[слоўнік/навукова-фантастычная-літаратура|навукова-фантастычнай літаратуры]], дзе прысутнічае выразная ўстаноўка на навучальнасць, паведамленне нейкіх новых навуковых звестак. Да такіх твораў можна аднесці аповесці [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзіміра Дубоўкі]] "Жоўтая акацыя" і "Ганна Алелька", паэму [[постаці/васіль-вітка|Васіля Віткі]] "Азбука Васі Вясёлкіна", [[слоўнік/нарыс|нарыс]] [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]] "Зямля пад белымі крыламі", многія кнігі [[постаці/віталь-вольскі|Віталя Вольскага]] ("На бабровых азёрах", "[[творы/віталь-вольскі/віталь-вольскі-падарожжа-па-краіне-белар|Падарожжа па краіне беларусаў]]", "Месяц за месяцам") і інш. Яскравым прыкладам дыдактычнай літаратуры можа служыць таксама верш-дыялог [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] "[[творы/янка-купала/янка-купала-сын-і-маці|Сын і маці]]", якім народны паэт у першыя гады беларускай дзяржаўнасці імкнуўся выхаваць у дзяцей нацыянальную свядомасць.\\ Своеадметную частку дыдактычнай літаратуры складае так званая навуковая паэзія, аб'ектам якой з'яўляюцца навуковыя адкрыцці, тэорыі, гіпотэзы..