~~META: title = Дума &keywords = дума &abstract = Дума як ураінская народная песня &iftrue = nan ~~ ====== Дума ====== Дума — украінская народная эпічная песня гістарычнага або сацыяльна-бытавога характару, што выконвалася [[слоўнік/рэчытатыў|рэчытатывам]] пад акампанемент кобзы, бандуры ці ліры.\\ Дума па сваім змесце і асноўных мастацкіх асаблівасцях (кампазіцыйных, сінтаксічных, слоўна-вобразных) блізкая да рускай [[слоўнік/быліна|быліны]].\\ У пісьмовай літаратуры думаю часам называюць [[слоўнік/медытацыя|верш-медытацыю]], у якім паэт разважае над нейкай сацыяльна-філасофскай праблемай («Думы» К. Рылеева, «Дума» М. Лермантава) або апявае гераічны ўчынак асобнага чалавека («Дума про Опанаса» Э. Багрыцкага, «Дума пра Веру Харужую» [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]], «Дума пра бессмяротнасць» [[творы/пятрусь-броўка/творчасць-петруся-броўкі|Петруся Броўкі]]).