~~META: title = Дзённік &keywords = дзённік &abstract = Дзённік як разнавіднасць мемуарнай літаратуры &iftrue = nan ~~ ====== Дзённік ====== Дзённік - разнавіднасць мемуарнай літаратуры; занатоўкі, якія робіць у храналагічнай паслядоўнасці нейкі чалавек пра падзеі ў асабістым і грамадскім жыцці, а таксама думкі і перажыванні, выкліканыя гэтымі падзеямі.\\ Пісьменніцкія дзённікі маюць вялікую цікавасць, яны даюць чытачам і літаратуразнаўцам багаты матэрыял па гісторыі грамадскай думкі пэўнага часу, пра падзеі, звязаныя з [[слоўнік/біяграфія|біяграфіяй]] мастака, гісторыю напісання асобных твораў і гэтак далей. Такія дзённікі Якуба Коласа ("Кніга Ташкенцкага быція", "Гаворыць Клязьма", "На схіле дзён"), [[творы/кузьма-чорны/жыццёвы-і-творчы-шлях-кузьмы-чорнага|Кузьмы Чорнага]] ("Дзённік"), Івана Мележа ("Першая кніга"), [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] ("Лісткі календара", "Дзённікі"), [[постаці/янка-брыль|Янкі Брыля]] ("Жменя сонечных промняў') і іншыя.\\ Дзённікавыя запісы ляглі ў аснову арыгінальнай кнігі М. Лужаніна "Колас расказвае пра сябе".\\ Часам у форме дзённіка пішуцца арыгінальныя мастацкія творы ("Дневник лишнего человека" І. Тургенева, "Дневник провинциала в Петербурге" М. Салтыкова-Шчадрына, "Записки студента" Я. Грабінкіі і інш.). У беларускай прозе гэтую форму выкарысталі [[постаці/максім-гарэцкі|Максім Гарэцкі]] ("[[творы/максім-гарэцкі/максім-гарэцкі-на-імперыялістычнай-вайне|На імперыялістычнай вайне]]"), Іван Шамякін ("Агонь і снег") і іншыя.