~~META: title = Дзесяцірадкоўе (дэцыма) &keywords = дзесяцірадкоўе, дэцыма &abstract = Дзесяцірадкоўе (дэцыма) як від страфы. Асаблівасці і прыклады ўжывання дзесяцірадкоўяў (дэцым) &iftrue = nan ~~ ====== Дзесяцірадкоўе (дэцыма) ====== Дзесяцірадкоўе, або дэцыма (ад лац. decima— дзесятая), — [[слоўнік/страфа|страфа]], якая складаецца з дзесяці вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы.\\ Вядома некалькі найбольш распаўсюджаных відаў дзесяцірадкоўяў — з рыфмоўкай //аббааввггв// (іспанская дэцыма, або **эспінэла**), //АбАбВВгДДг// (адычная страфа), //АбАбввгддг, ААбвбвгддг.//\\ Дзесяцірадкоўі ўжываюцца ў [[слоўнік/глоса|глосе]]. Ва ўсходнеславянскай паэзіі яны сустракаюцца рэдка. У прыватнасці, імі карыстаўся Г. Дзяржавін («Фелица», «На счастие»).\\ Дэцымамі напісана «Энеіда». I. Катлярэўскага. З беларускіх паэтаў дэцымы ёсць у А. Зарыцкага. Гэтую страфу паэт выкарыстаў пры напісанні паэм «Таварыш Саша» (//аББаВгВгДД//) і «Пяцёра» (//АбАбВггВдд//). Арыгінальнымі дзесяцірадкоўямі (з выкарыстаннем [[слоўнік/халасты-радок|халастых радкоў]]) напісаны верш [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] «Палессе»: Я люблю твой прастор,\\ Гмах шырокі балот,\\ Дзе бубняць бугаі,\\ Дзе красуе чарот\\ І дзе травы, як мора, ляглі.\\ Калі лес там, дык лес:\\ Можна тыдзень дыбаць;\\ А прастор, дык прастор —\\ І канца не відаць,\\ Не ахопіш, не змерыш зямлі.