Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:дзевяцірадкоўе-нона

Гэта старая версія дакумента!


Дзевяцірадкоўе (нона)

Дзевяцірадкоўе, або нона (ад лац. nona — дзевятая), — страфа, якая складаецца з дзевяці вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы.
Існуе некалькі відаў рыфмоўкі дзевяцірадкоўяў: аабвгбвгб, ААбВВбГГб, АбАббВбВВ (спенсерава страфа), АббввАААв і інш.
Ужываецца дзевяцірадкоўе рэдка. Вось розныя па рыфмоўцы ноны Якуба Коласа:

Наслалі нам асаднікаў,
Жандараў, і ураднікаў,
І іншае брыды.
Кунтушыкаў, каптурыкаў
І антэкаў-мазурыкаў
Наперлі нам сюды,
Каб гэтыя«дабродзеі»
Нам польскасць тут праводзілі
На панскія лады.
(«Панская ласка»)

Я помню ноч адну ў дарозе:
Глухота, ціш,
І дол, і ўзвыш
Ляжалі ў цемрадзі-імжы.
На цёмных ростанях — крыжы,
Бяроза боязна к бярозе
Тулілася ў нямой трывозе,
Лес — у затоенай пагрозе,
І зданню куст быў на мяжы.
(«Полымя»)


Верш «Наіўная мелодыя Тасканы» з трох арыгінальных дзевяцірадкоўяў (ААбААбААб) напісаў В. Вабішчэвіч.

слоўнік/дзевяцірадкоўе-нона.1755860348.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:59 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki