~~META: title = Дзевяцірадкоўе (нона) &keywords = Дзевяцірадкоўе, нона &abstract = Дзевяцірадкоўе (нона) як від страфа. Асаблівасці і прыклады ўжывання дзевяцірадкоўяў &iftrue = nan ~~ ====== Дзевяцірадкоўе (нона) ====== Дзевяцірадкоўе, або **нона** (ад лац. nona — дзевятая), — [[слоўнік/страфа|страфа]], якая складаецца з дзевяці вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы.\\ Існуе некалькі відаў [[слоўнік/рыфмоўка|рыфмоўкі]] дзевяцірадкоўяў: //аабвгбвгб, ААбВВбГГб, АбАббВбВВ// (спенсерава страфа), //АббввАААв// і інш.\\ Ужываецца дзевяцірадкоўе рэдка. Вось розныя па рыфмоўцы ноны [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]]: Наслалі нам асаднікаў,\\ Жандараў, і ураднікаў,\\ І іншае брыды.\\ Кунтушыкаў, каптурыкаў\\ І антэкаў-мазурыкаў\\ Наперлі нам сюды,\\ Каб гэтыя«дабродзеі»\\ Нам польскасць тут праводзілі\\ На панскія лады.\\ («Панская ласка»)\\ \\ Я помню ноч адну ў дарозе:\\ Глухота, ціш,\\ І дол, і ўзвыш\\ Ляжалі ў цемрадзі-імжы.\\ На цёмных ростанях — крыжы,\\ Бяроза боязна к бярозе\\ Тулілася ў нямой трывозе,\\ Лес — у затоенай пагрозе,\\ І зданню куст быў на мяжы.\\ («Полымя») \\ Верш «Наіўная мелодыя Тасканы» з трох арыгінальных дзевяцірадкоўяў (//ААбААбААб//) напісаў В. Вабішчэвіч.