~~META: title = Двухскладовыя памеры &keywords = двухскладовыя, памеры &abstract = Двухскладовыя памеры. Прыклады ўжывання двухскладовых памераў &iftrue = nan ~~ ====== Двухскладовыя памеры ====== Двухскладовыя памеры — [[слоўнік/памер-вершаваны|памеры вершаваныя]], у аснове якіх — стопы [[слоўнік/ямб|ямба]] ці [[слоўнік/харэй|харэя]]. Дзякуючы [[слоўнік/пірыхій|пірыхіям]] і [[слоўнік/спандэй|спандэям]] (радзей) валодаюць вялікімі магчымасцямі рытмічнага вар’іравання, намнога большымі, чым [[слоўнік/трохскладовыя-памеры|трохскладовыя памеры]]. Асаблівасць іх — абавязковая наяўнасць метрычнага націску ў апошняй стапе вершарада.\\ Колькасць стопаў вагаецца ад двух да дзесяці, найбольш часта ўжываюцца трох- («[[творы/янка-купала/янка-купала-жняя|Жняя]]» [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]], «На Нарачы» Ю. Голуба), чатырох- ([[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-бог-не-роўна-дзеле|«Бог не роўна дзеле»]] [[постаці/францішак-багушэвіч|Францішка Багушэвіча]], «Лукішскія вершы» В. Таўлая) і пяцістопныя («Заместа слоў» [[творы/раіса-баравікова/творчасць-раісы-баравіковай|Раісы Баравіковай]], «Верасы» І. Скурко) памеры. У шматстопных прысутнічае [[слоўнік/цэзура|цэзура]].\\ Вось прыклады двухскладовых памераў — адпаведна Я2, а таксама цэзураваныя Х6 і Х8: О майскі вечар!\\ Святло і цені...…\\ Мае сустрэчы\\ І летуценні…...\\ Пра сны чыесьці\\ Шапоча вецце…...\\ І вось, нарэшце,\\ Ідзе, смяецца…...\\ (Я. Міклашэўскі. «…...О майскі вечар!») \\ Пахне дзёгцем, потам, рыжаю аўчынай,\\ Цішыня у хаце згорбленай, старой,\\ Ды гарыць памалу ноч даўгой лучынай,\\ Сцелючы сасновым дымам і смалой…\\ ([[постаці/максім-танк|Максім Танк]]. «Песня кулікоў»)\\ \\ Вы — пачатак прыгажосці, вы — жыцця першапрычына,\\ Бачу будучыню вашу я ў служэнні хараству.\\ Я цалую вашы рукі, беларускія жанчыны!\\ Я схіляю перад вамі ў знак пашаны галаву!\\ ([[творы/алесь-звонак|Алесь Звонак]]. «Беларускія жанчыны») \\ Да двухскладовых памераў адносяцца і двухскладовікі з пераменнай [[слоўнік/анакруза|анакрузай]] (Па2), у якіх нерэгулярная анакруза абумоўлівае спарадычнае з’яўленне ў вершы то ямбічных, то харэічных радкоў. Б. Тамашэўскі, праўда, сцвярджаў, што «ніводзін рускі паэт не пісаў вершаў, у якіх ямбы і харэі знаходзіліся ў адвольным спалучэнні». Але М. Гаспараў знайшоў такія вершы ў Б. Пастэрнака, У. Лугаўскога, С. Міхалкова і А. Барто. Сустракаюцца яны і ў беларускай вершатворчасці. Імі, у прыватнасці, напісаны дзве раннія байкі [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] «Дуб і кветкі» і «Мужык і клёпкі». Вось урывак з апошняй байкі: Узяў сякеру, клін дубовы,\\ Прынёс абруч ён, праўда, новы —\\ На абруч — абруч ён садзіць,\\ Каб потым дно дастаць смялей.\\ Абруч загоніць — дна не выне,\\ Дно дастане — абруч скіне,\\ Ну, як мыш, ўспацеў Андрэй. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/памер-вершаваны]] * [[слоўнік/трохскладовыя-памеры]]