~~META: title = Двухрадковік &keywords = двухрадковік &abstract = Двухрадковік і яго асаблівасці. Жанры, у якіх ужываецца двухрадковік &iftrue = nan ~~ ====== Двухрадковік ====== Двухрадковік — манастрафічны двухрадковы верш. У паэзіі ўжываецца перш за ўсё ў такіх жанрах, як надпіс, [[слоўнік/афарызм|афарызм]], [[слоўнік/эпітафія|эпітафія]], [[слоўнік/эпіграма|эпіграма]]: Выбіўся з рытму часу —\\ Падаю ў бездань часу.\\ ([[творы/алесь-разанаў/творчасць-алеся-разанава|Алесь Разанаў]])\\ \\ Зайздрасць непакоіла свінню:\\ За што хамут павесілі каню?\\ (П. Шыбут. «Зайздрасць»)