~~META: title = Двурым &keywords = двурым &abstract = Двурым і яго асабліваці. Рыфмы двурыма &iftrue = nan ~~ ====== Двурым ====== Двурым — верш, усе радкі якога спалучаны дзвюма [[слоўнік/рыфма|рыфмамі]]. Вось, для прыкладу, гумарыстычны двурым «Размова ў адным замежным рэстаране» [[постаці/ніл-гілевіч|Ніла Гілевіча]]: — Скажы ты мне, афіцыянт,\\ Які ў вас каэфіцыент\\ Калорый мае правіянт,\\ Што з’еў я зараз як кліент?\\ Мне трэба ехаць па цэмент,\\ Што прадае негацыянт,\\ Дык добра б знаць ка’фіцыент,\\ Каб не сказалі: сімулянт.\\ І адказаў афіцыянт:\\ — Ты не кліент, а пацыент,\\ Калі б я быў паліцыянт,\\ Ты б не паехаў па цэмент!