~~META: title = Дванаццацірадкоўе &keywords = Дванаццацірадкоўе &abstract = Дванаццацірадкоўе ў беларускай паэзіі. Асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Дванаццацірадкоўе ====== Дванаццацірадкоўе — [[слоўнік/страфа|страфа]], якая складаецца з дванаццаці вершарадоў, завершаных па метрычнаму, інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы. Ужываецца даволі рэдка.\\ Часам утвараецца з трох цесна звязаных паміж сабой (сінтаксічна, інтанацыйна, сэнсава) [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|катрэнаў]] («Свиданье» М. Лермантава). Больш арыгінальная [[слоўнік/рыфмоўка|рыфмоўка]] (//аабвбвггдеде//) выкарыстана ў паэме [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] «Журавінавы цвет»: Начамі месячнымі аж да дня\\ Бялела ў прымаразках цішыня.\\ Прыслухаешся: рана, ледзь чуваць\\ Шуміць вада на грэблі пад мастом,\\ Ды сонна шэпча ссохлая трава\\ Над верхаводкай з шэрым лазняком.\\ Як толькі на альховыя сукі\\ Навесіць дзень зару, цецерукі\\ Падымуць спрэчку п’яную і шум.\\ Часамі вецер з плёсаў прынясе,\\ Дзе мох, як перавернуты кажух,\\ Плач кнігавак, крык журавоў, гусей... \\ Своеасаблівым дванаццацірадкоўем з рыфмоўкай //АбАбВгВгДееД// напісана паэма [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] «Рыбакова хата»: Глядзіць у вокны зімні вечар.\\ Кладзецца мрок на цесны двор.\\ Мароз-мастак рукой старэчай\\ На шыбах піша свой узор.\\ Ляжыць зямля ў адзенні белым,\\ І дрэвы ў шэрані стаяць.\\ Спакой халодны, амярцвелы\\ Паклаў на ўсё сваю пячаць.\\ Але жыве старая хата.\\ Як сведка прадзедаўскіх дзён,\\ Лучнік звісае, нібы звон,\\ І тоіць нейкі сум зацяты. \\ У Якуба Коласа дванаццацірадкоўе з рыфмоўкай //ААБВВБВБВББВ// сустракаецца яшчэ і ў выглядзе непадзельнага [[слоўнік/страфоід|страфоіда]] (60 радкоў) у пачатку першага раздзела другой часткі паэмы «[[творы/якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака|Сымон-музыка]]».