Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:дакументальна-мастацкая-літаратура

Гэта старая версія дакумента!


Дакументальна-мастацкая літаратура

Дакументальна-мастацкая літаратура — сукупнасць літаратурных твораў розных відаў і жанраў, якія заснаваны на рэальных падзеях, з'явах, жыцці канкрэтных людзей. Сюды адносяцца даўнія летапісы, хронікі, агіяграфічныя творы, мемуары (успаміны). Самымі тыповымі ўзорамі дакументальна-мастацкай літаратуры з'яўляюцца нарысы, біяграфічныя або аўтабіяграфічныя творы, дзённікі. Ад гістарычнай літаратуры адрозніваецца тым, што ў ёй не асобныя рэаліі (персанажы, падзеі, месца дзеяння і інш.) маюць першаўзоры, а літаральна ўсе: апісваюцца пад сваімі найменнямі падзеі, людзі, паселішчы, вадаёмы і г. д.
Дакументальна-мастацкія біяграфічныя і аўтабіяграфічныя творы спалучаюць дакладнасць дакумента з вымыслам мастацкім, з жывасцю, а падчас і займальнасцю аўтарскага аповеду. Сярод іх — аповесці С. Александровіча пра Якуба Коласа «Ад роднае зямлі… », «На шырокі прастор» і «Крыжовыя дарогі», раман-даследаванне Я. Міклашэўскага «Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча», «Споведзь» Ларысы Геніюш, «Аповесць для сябе» Б. Мікуліча і «Аповесць пра друга» Iвана Шамякіна, «Стомленасць Парыжам» Леаніда Дранько-Майсюка і інш.
У апошні час на аснове вусных успамінаў сведкаў пэўных падзей (як правіла, гэтыя ўспаміны аўтарамі будучых кніг запісваюцца на магнітафон) узніклі арыгінальныя дакументальныя кнігі-сведчанні: «Я — з вогненнай вёскі» Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і У. Калесніка, «Блакадная кніга» Алеся Адамовіча і Д. Граніна, «У вайны — не жаночы твар», «Апошнія сведкі» і «Цынкавыя хлопчыкі» Святланы Алексіевіч. З'явіўся раман-дакумент А. Пашкевіча «Пляц Волі». У творчасці Янкі Брыля шырока выкарыстоўваецца форма дзённікавых запісаў («Трохі пра вечнае», 1978; «Сёння і памяць», 1985 і інш.).

слоўнік/дакументальна-мастацкая-літаратура.1755964410.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:53 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki