~~META: title = Дакументальна-мастацкая літаратура &keywords = дакументальны, мастацкі, літаратура &abstract = Дакументальна-мастацкая літаратура Беларусі &iftrue = nan ~~ ====== Дакументальна-мастацкая літаратура ====== Дакументальна-мастацкая літаратура — сукупнасць літаратурных твораў розных відаў і жанраў, якія заснаваны на рэальных падзеях, з'явах, жыцці канкрэтных людзей. Сюды адносяцца даўнія летапісы, хронікі, [[слоўнік/агіяграфія|агіяграфічныя]] творы, мемуары (успаміны). Самымі тыповымі ўзорамі дакументальна-мастацкай літаратуры з'яўляюцца [[слоўнік/нарыс|нарысы]], біяграфічныя або [[слоўнік/аўтабіяграфія|аўтабіяграфічныя]] творы, дзённікі. Ад гістарычнай літаратуры адрозніваецца тым, што ў ёй не асобныя рэаліі (персанажы, падзеі, месца дзеяння і інш.) маюць першаўзоры, а літаральна ўсе: апісваюцца пад сваімі найменнямі падзеі, людзі, паселішчы, вадаёмы і г. д.\\ Дакументальна-мастацкія біяграфічныя і аўтабіяграфічныя творы спалучаюць дакладнасць дакумента з вымыслам мастацкім, з жывасцю, а падчас і займальнасцю аўтарскага аповеду. Сярод іх — аповесці С. Александровіча пра Якуба Коласа "Ад роднае зямлі... ", "На шырокі прастор" і "Крыжовыя дарогі", раман-даследаванне Я. Міклашэўскага "Каханне і смерць, або Лёс Максіма Багдановіча", "[[books/Ларыса%20Геніюш%20-%20Споведзь.pdf|Споведзь]]" [[творы/ларыса-геніюш/творчасць-ларысы-геніюш|Ларысы Геніюш]], "Аповесць для сябе" Б. Мікуліча і "Аповесць пра друга" Iвана Шамякіна, "Стомленасць Парыжам" Леаніда Дранько-Майсюка і інш.\\ У апошні час на аснове вусных успамінаў сведкаў пэўных падзей (як правіла, гэтыя ўспаміны аўтарамі будучых кніг запісваюцца на магнітафон) узніклі арыгінальныя дакументальныя кнігі-сведчанні: "Я — з вогненнай вёскі" Алеся Адамовіча, [[постаці/янка-брыль|Янкі Брыля]] і У. Калесніка, "Блакадная кніга" Алеся Адамовіча і Д. Граніна, "У вайны — не жаночы твар", "Апошнія сведкі" і "Цынкавыя хлопчыкі" [[постаці/святлана-алексіевіч|Святланы Алексіевіч]]. З'явіўся раман-дакумент А. Пашкевіча "Пляц Волі". У творчасці Янкі Брыля шырока выкарыстоўваецца форма дзённікавых запісаў ("Трохі пра вечнае", 1978; "Сёння і памяць", 1985 і інш.).