~~META: title = Дактыль &keywords = дактыль &abstract = Што такое дактыль? Прыклады ўжывання дактыля ў беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Дактыль ====== Дактыль (ад грэч. dаktylos — палец; мера даўжыні) —\\ 1. Адзін з метраў [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычнай]] і [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічнай]] сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках дактылічных стопаў; схема гэтага метра наступная: |— — |— — |— —...;\\ 2. Від трохскладовай стапы, у якой адзін доўгі і два кароткія склады (антычнае вершаванне) або адзін націскны і два ненаціскныя склады (сілаба-танічнае вершаванне): |— —.\\ У беларускую паэзію дактыль імкнуўся ўвесці Л. Зізаній. Апісваючы ў «Грамматіке словенской» [[слоўнік/гекзаметр|гекзаметр]], ён пісаў, што гэты шасцістопны верш «приемлет в первом и втором, и третьем, и четвертом, и пятом пределе или дактыля, или спондея; в шестом же — или спондея, или трохея». Дактылічны метр і дактылічныя стопы шырока ўжываюцца ў сучаснай беларускай паэзіі. Трохстопны дактыль: Колькі па свеце схадзілі,\\ Ператапталі бяды,\\ Толькі дыханне Радзімы\\ Кліча здалёку заўжды.\\ ([[творы/яўгенія-янішчыц/творчасць-яўгеніі-янішчыц|Яўгенія Янішчыц]]) \\ Шасцістопны дактыль: У жоўта-зялёным святле гэтай цьмянай, маркотнае ночы\\ З рамак няхітрых удумна глядзяць са сцяны\\ Вочы дзядзькоў-хутаранцаў, разумныя, стойкія вочы\\ Тых, што стаялі за волю, за праўду сваёй стараны.\\ (В. Міхасёнак. «Хутары»)