~~META: title = Дайна &keywords = дайна &abstract = Дайна - літоўская і латышская народная песня &iftrue = nan ~~ ====== Дайна ====== Дайна — літоўская і латышская народная песня.\\ Літоўскія дайны — накшталт беларускіх лірычных песень розных жанраў каляндарна-абрадавага і сямейна-абрадавага цыклаў (гл.: [[слоўнік/абрадавая-паэзія|абрадавая паэзія]]).\\ Латышскія дайны нагадваюць нашы [[слоўнік/прыпеўка|прыпеўкі]]: чатырохскладовікі, напісаныя Х4 з [[слоўнік/цэзура|цэзурай]] пасярэдзіне.\\ Фалькларыст К. Барон у свой час запісаў амаль 218 тысяч латышскіх дайнаў і выдаў іх у шасці тамах (1894-1915). Асобныя з іх у перакладзе П. Масальскага на беларускую мову ўвайшлі ў зборнік «Дайны» (1987).