Гістарыяграфія - дапаможная галіна літаратуразнаўства, якая даследуе ступень вывучанасці асобных пытанняў гісторыі і тэорыі літаратуры, імкнецца выявіць нявырашанае, сканцэнтраваць намаганні літаратуразнаўцаў па далейшай распрацоўцы актуальных праблем. Гістарыяграфічныя агляды маюцца на пачатку амаль усіх манаграфічных і дысертацыйных даследаванняў, часам друкуюцца ў выглядзе артыкулаў («Scoriniana» У. Пічэты, у кнізе «400-лецце беларускага друку», 1926; «Беларускае вершазнаўства» І. Ралько, у яго кнізе «Верш і мова», 1986) і нават асобных выданняў («Беларуская крытыка і літаратуразнаўства» /кн. 1, 1975; кн. 2, 1985/ М. Мушынскага).