~~META: title = Гістарыяграфія &keywords = гістарыяграфія &abstract = Чым займаецца гістарыяграфія? &iftrue = nan ~~ ====== Гістарыяграфія ====== Гістарыяграфія - дапаможная галіна літаратуразнаўства, якая даследуе ступень вывучанасці асобных пытанняў гісторыі і [[слоўнік/тэорыя-літаратуры|тэорыі літаратуры]], імкнецца выявіць нявырашанае, сканцэнтраваць намаганні літаратуразнаўцаў па далейшай распрацоўцы актуальных праблем. Гістарыяграфічныя агляды маюцца на пачатку амаль усіх манаграфічных і дысертацыйных даследаванняў, часам друкуюцца ў выглядзе [[слоўнік/артыкул|артыкулаў]] ("Scoriniana" У. Пічэты, у кнізе "400-лецце беларускага друку", 1926; "Беларускае вершазнаўства" І. Ралько, у яго кнізе "Верш і мова", 1986) і нават асобных выданняў ("Беларуская крытыка і літаратуразнаўства" /кн. 1, 1975; кн. 2, 1985/ М. Мушынскага).