~~META: title = Гістарызмы &keywords = гістарызмы, архаізмы &abstract = Гістарызмы і іх дрозненні ад архаізмаў &iftrue = nan ~~ ====== Гістарызмы ====== Гістарызмы – словы, якія абазначаюць прадметы, з'явы і паняцці, што з цягам часу выйшлі з ужытку («аршын», «грыўня», «дзіда», «камбед», «лікбез», «нарком», «нэп» і інш.). У адрозненне ад [[слоўнік/архаізмы|архаізмаў]] гістарызмы не маюць [[слоўнік/сінонімы|сінонімаў]] у сучаснай мове, таму найчасцей выкарыстоўваюцца ў навуковай і мастацкай літаратуры для стварэння каларыту пэўнай эпохі, узнаўлення рэальных гістарычных абставін і мовы герояў: «Наслалі нам асаднікаў, жандараў і ўраднікаў, і іншае брыды» ([[постаці/якуб-колас|Якуб Колас]], «Панская ласка»), «На сценах віселі старыя чаканы, двухручныя мячы, кальчугі» ([[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзімір Караткевіч]], «[[творы/уладзімір-караткевіч/-каласы-пад-сярпом-тваім-асноўныя-прабле|Каласы пад сярпом тваім]]»).