~~META: title = Гіперстрафa &keywords = гіперстрафa &abstract = Асаблівасці ўжывання гіперстрафы ў беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Гіперстрафa ====== Гіперстрафa — страфічная канструкцыя, якая складаецца з сямнаццаці і больш вершарадоў і паўтараецца ў творы не менш, чым двойчы.\\ У гіперстрафе можна выдзеліць звычайныя [[слоўнік/страфа|строфы]] (двух-, трох-, чатырохрадкоўі і інш), у той жа час яна валодае сэнсава-інтанацыйнай цэласнасцю і непадзельнасцю, што падкрэсліваецца на пісьме прабеламі паміж такімі страфічнымі комплексамі, прысваеннем ім парадкавых нумароў і назваў і г. д. Такімі гіперстрофамі звычайна пішуцца вялікія па аб’ёму творы: [[слоўнік/паэма|паэмы]], вершаваныя апавяданні, [[слоўнік/аповесць|аповесці]], [[слоўнік/раман|раманы]]. Так, у Ю. Гаўрука сустракаем страфу з 17 вершарадоў (//АбААбввГдГдЕЕбЕёё//), якой напісана «Смерць Мальмгрэна». У творы пяць аналагічных сямнаццацірадкоўяў. Да гіперстрафы звярнуўся і аўтар найбольшай страфы — шаснаццацірадкоўя — [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзь Куляшоў]]. Ён скарыстаў гіперстрафу з 20 («Мой Новы год», 5 строфаў) і 24 («[[творы/аркадзь-куляшоў/аркадзь-куляшоў-варшаўскі-шлях|Варшаўскі шлях]]», 15 строфаў; «Запісная кніжка», 5 строфаў) вершарадоў. Калі ўнутры гіперстрафы асобныя радковыя комплексы аддзелены адзін ад аднаго толькі прабеламі, то самі гіперстрофы яшчэ і пранумараваны, што нагадвае нумарацыю асобных раздзелаў вялікіх мастацкіх палотнаў. Такая [[слоўнік/архітэктоніка|архітэктоніка]] абумоўлена змястоўнай сутнасцю куляшоўскіх твораў: кожная з гіперстрофаў — гэта своеасаблівая [[слоўнік/філасафема|філасафема]], медытацыя, развага на тую ці іншую субтэму, цесна звязаную з асноўнай тэмай твора. У паэзіі сустракаюцца і іншыя разнавіднасці гіперстрафы.