~~META: title = Гіпербала &keywords = гіпербала &abstract = Што такое гіпербала? Функцыя гіпербалы &iftrue = nan ~~ ====== Гіпербала ====== Гіпербала (грэч. hyperbolé – перабольшванне) – рэзкае перабольшванне якіх-небудзь уласцівасцей чалавека, прадмета ці з’явы з мэтай звярнуць на гэтыя ўласцівасці ўвагу.\\ Функцыя гіпербалы – выявіць эмацыянальныя (станоўчыя або адмоўныя) адносіны пісьменніка да таго, што мадэлюецца. Дадзены [[слоўнік/троп|троп]] з’яўляўся адным з важнейшых сродкаў [[слоўнік/фальклор|фальклору]]. У гераічным эпасе апісанне знешняга выгляду персанажаў, іх моцы, піроў і г. д. перададзена з вялікім перабольшваннем з мэтай стварыць вобраз волата, асілка («Каваль Вярнідуб», «Браты-багатыры»).\\ Ужываецца гіпербала ў самых розных творах пісьмовай літаратуры, у прыватнасці ў [[творы/іншае/слова-пра-паход-ігаравы|«Слове пра паход Ігаравы»]]: «Тому в Полотске позвониша рано у святыя Софеи в колоколы, а он в Кыеве звон слыша», а таксама ў сучаснай паэзіі.\\ Прыём, супрацьлеглы гіпербале, – [[слоўнік/літота|літота]]