~~META: title = Гумарэска &keywords = гумарэска &abstract = Што такое гумарэска? Аўтары беларускіх гумарэсак &iftrue = nan ~~ ====== Гумарэска ====== Гумарэска (ням. humoreske, ад англ. humour — гумар) — невялікае апавяданне ([[слоўнік/навела|навела]], [[слоўнік/абразок|абразок]]), у якім мякка, але дасціпна высмейваюцца створаныя ўявай пісьменніка з'явы, падзеі, асобы. У аснове гумарэскі — нейкі выпадак, здарэнне. Узнікла з фальклору (гумарыстычная казка, [[слоўнік/анекдот|анекдот]], народны жарт). Майстрамі гумарэскі былі Антон Чэхаў, Д. Мінаеў, Саша Чорны, Астап Вішня, А. Кавінька і інш., з беларускіх пісьменнікаў — [[творы/францішак-багушэвіч/творчасць-францішка-багушэвіча|Францішак Багушэвіч]] («Дзядзіна»), [[творы/ядвігін-ш/ядвігін-ш-антон-іванавіч-лявіцкі|Ядвігін Ш.]] («Пазыка», «Вучоны бык»), Якуб Колас («Чорт», «Недаступны») і інш. Гумарэскі пісалі і пішуць [[постаці/андрэй-макаёнак|Андрэй Макаёнак]], [[постаці/іван-грамовіч|Іван Грамовіч]], М. Скрыпка, [[постаці/ніл-гілевіч|Ніл Гілевіч]], [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгор Барадулін]], М. Пянкрат, М. Вяршынін, М. Чарняўскі і інш.