~~META: title = Гукаперайманне &keywords = гукаперайманне &abstract = Што такое гукаперайманне? Анаматапея. Прыклады ўжывання &iftrue = nan ~~ ====== Гукаперайманне ====== Гукаперайманне - імітацыя з дапамогаю гукаў пэўнай мовы тых ці іншых гукаў рэчаіснасці.\\ Інструментоўка на асобныя (перш за ўсё зычныя) гукі дапамагае асацыятыўна ўзнавіць то грукат грому (//"Грамы варочаюцца: - Гах! Га-гах! %%//%% Падтаквае ім роскат крутабокі"// - С. Гаўрусёў), то ціканне гадзінніка (//"Я гадзіннік, вам будзільнік, %%//%% Каб не дзынкнуў - дзінь-дзінь-дзінь, %%//%% Вы б у школу не схадзілі %%//%% І праспалі б як адзін"// - [[постаці/станіслаў-шушкевіч|Станіслаў Шушкевіч]]), то шум і рокат горнага вадаспаду (//"У горных жорнах перацёрты, %%//%% Па схіле, як па латаку, %%//%% Паток ссыпаўся, распрасцёрты, %%//%% І ніцма падаў у раку"// - М. Лужанін), то стукат конскіх капытоў (//"Пад падковамі рытм. %%//%% Перастук пад падковамі"// - [[постаці/максім-танк|Максім Танк]]), то свіст косаў (//"Дзе вы, брацці-ўдальцы, дзе вы, хлопцы-касцы?"// - [[постаці/янка-купала|Янка Купала]]), то яшчэ што-небудзь.\\ Аднак ні ў якім разе нельга думаць, што быццам бы сродкамі гукапераймання можна дакладна ўзнавіць пэўныя гукі рэчаіснасці. Зрабіць гэта немагчыма, дый не патрэбна. Дастаткова, што па асацыяцыі, гукавой аналогіі ў нашай уяве паўстае гукавы, а за ім - зрокавы вобраз з'явы ці прадмета.\\ Да гукапераймання адносіцца **анаматапея** (ад грэч. onomatopoieia -вытворчасць назваў) - ужыванне гукапераймальных слоў, якія імітуюць асобныя гукі прыроды, крыкі птушак, звяроў і гэтак далей (зязюля кукуе, певень кукарэкае, кот мяўкае). Анаматапея сустракаецца, у прыватнасці, у вершы [[творы/янка-лучына/творчасць-янкі-лучыны|Янкі Лучыны]] «Вясновай парой»: — Дурна кажа салавейка,\\ Брэша, сын сабачы:\\ «Дай-дай!»— Песня та — капейка!\\ Лепшы говар драчы:\\ «Дзяры!.. бяры!.. — Будзеш есці\\ І мёд піці збанам.\\ Пры худобе і пры чэсці\\ Скора станеш панам».\\ — А вароны што казалі,\\ Ой там, у граніцы?..\\ Яны кажуць: «Кралі, кралі!..» —\\ Там, на шыбяніцы.