~~META: title = Грамадзянская лірыка &keywords = лірыка, грамадзянская &abstract = Што такое грамадзянская лірыка? &iftrue = nan ~~ ====== Грамадзянская лірыка ====== У грамадзянскай лірыцы выяўляюцца актуальныя, грамадска значныя праблемы часу (палітычныя, сацыяльныя, нацыянальныя). "Поэтом можешь ты не быть, но гражданином быть обязан!" — гэтыя крылатыя словы М. Някрасава вызначылі патрабаванне не толькі ў адносінах да рускай паэзіі, але і да паэзіі ўвогуле. Вядома, яны былі залішне палемічна завостранымі. Сваім выказваннем аўтар "Кому на Руси жить хорошо" палемізаваў з прыхільнікамі так званага "чыстага мастацтва", або "мастацтва для мастацтва" (А. Фет, А. Майкаў, А. Апухцін, К. Фофанаў і інш.), якія свядома пазбягалі сацыяльнай праблематыкі, стараліся стаяць у баку ад грамадскіх праблем. На самай справе, абедзьве крайнасці аднолькава чужыя не толькі для запатрабаванай грамадствам паэзіі, але і для мастацкай літаратуры ўвогуле. Пра гэта сведчыць творчасць літаральна ўсіх буйнейшых класікаў сусветнага мастацкага слова – ад Авідзія, Дантэ, Шэкспіра, Гётэ і да Пушкіна, [[постаці/адам-міцкевіч|Міцкевіча]], [[творы/тарас-шаўчэнка/жыццё-і-творцасць-тараса-шаўчэнкі|Шаўчэнкі]] і [[постаці/янка-купала-коратка|Янкі Купалы]], якія з аднолькавай мастацкай сілай выявілі ў сваёй паэзіі і перадавыя грамадскія ідэалы, і матывы агульначалавечыя, асабістыя, нават прыватныя. Беларуская лірыка заўсёды вызначалася сваёй грамадзянскасцю, дапамагала роднаму народу ў яго барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне ("Марыська чарнаброва, галубка мая…" [[постаці/кастусь-каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]], [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-перш-душылі-паны|"Перш душылі паны…"]] [[постаці/адам-гурыновіч|Адама Гурыновіча]], [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-бог-не-роўна-дзеле|"Бог не роўна дзеле"]] Багушэвіча, [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-мора|"Мора"]], "[[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-суседзям-у-няволі|Суседзям у няволі]]" [[постаці/алаіза-пашкевіч-цётка|Цёткі]] і інш.). У часы [[постаці/вінцэнт-дунін-марцінкевіч|Дуніна-Марцінкевіча]] і Багушэвіча патрэбна была грамадзянская смеласць ужо для таго, каб пісаць і друкавацца на афіцыйна забароненай тады беларускай мове. Тым большая смеласць патрабавалася для выяўлення на гэтай мове праблем сацыяльнай няроўнасці, беларускага патрыятызму, гуманізму. На розных этапах гісторыі Беларусі XX ст. грамадзянская лірыка дапамагала народу фарміраваць яго нацыянальную самасвядомасць, абуджала гістарычную памяць, умацоўвала пачуццё дзяржаўнасці і дзяржаўнай самастойнасці, настройвала чытача на змаганне з праявамі бездухоўнасці, сацыяльнай індэферэнтнасці, амаральнасці, нацыянальнага нігілізму ("[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-пагоня|Пагоня]]", "[[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-рушымся-брацця-хутчэй|Рушымся, брацця, хутчэй…]]" М. Багдановіча, "[[творы/янка-купала/янка-купала-а-хто-там-ідзе|А хто там ідзе?]]", "Ворагам Беларушчыны", "Каб…", "Беларускім партызанам" Янкі Купалы, "Беларусам", "[[творы/якуб-колас/якуб-колас-не-бядуй|Не бядуй!]]", "Беларускаму люду" Якуба Коласа, "[[творы/максім-танк/максім-танк-спатканне|Спатканне]]", "[[творы/максім-танк/максім-танк-родная-мова|Родная мова]]", "[[творы/максім-танк/максім-танк-каб-ведалі|Каб ведалі]]", "[[творы/максім-танк/максім-танк-перапіска-з-зямлёй|Перапіска з зямлёй]]" [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]], "[[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-краіна-мая|Краіна мая]]", "[[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-родная-мова|Родная мова]]", "Паэма сораму і гневу" [[постаці/пімен-панчанка|Пімена Панчанкі]], [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-беларуская-песня|"Беларуская песня"]], "Быў. Ёсць. Буду" [[постаці/уладзімір-караткевіч|Уладзіміра Караткевіча]], "[[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-мая-мова|Мая мова]]", "[[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-беларусь-на-крыжы|Беларусь на крыжы]]" [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгора Барадуліна]] і інш.). Пры гэтым грамадзянскія матывы цесна знітаваны з цеплынёй шчырага лірычнага пачуцця. Як у наступным вершы Міколы Федзюковіча: Я чуў, як плакала жанчына…\\ Уздоўж Вайны, усцяж Зямлі\\ яна штогод ідзе да сына –\\ туды, дзе макі прараслі…\\ \\ Пагляд ад спёкі заімглёны,\\ спіна стамлёная смыліць…\\ Адно ёй сонца – над зямлёю,\\ другое сонца – у зямлі. \\ Увогуле, калі акінуць вокам усю ўсходнеславянскую паэзію мінулага стагоддзя, то стане відавочным, што менавіта грамадзянская лірыка знаходзіцца ў ёй на першым месцы – як па колькасці творцаў, так і па якасці твораў. Гэта адносіцца не толькі да беларускай паэзіі (назвавем тут яшчэ А. Пысіна, [[творы/ніл-гілевіч/грамадзянская-і-медытатыўная-лірыка-ніла|Ніла Гілевіча]], [[творы/пятрусь-макаль/творчасць-петруся-макаля|Петруся Макаля]], Анатоля Вярцінскага, [[постаці/генадзь-бураўкін|Генадзя Бураўкіна]], [[творы/ніна-мацяш/творчасць-ніны-мацяш|Ніну Мацяш]], Уладзіміра Някляева, С. Законнікава, [[творы/мікола-мятліцкі/творчасць-міколы-мятліцкага|Міколу Мятліцкага]], Алеся Пісьмянкова, Анатоля Сыса і інш.), але да рускай (А. Блок, У. Маякоўскі, В. Мандэльштам, М. Гумілёў, А. Ахматава, М. Ісакоўскі, А. Твардоўскі, Р. Раждзественскі, Я. Еўтушэнка, А. Вазнясенскі і інш.) і ўкраінскай (П. Тычына, М. Рыльскі, М. Бажан, М. Нагнібеда, В. Сіманенка, В. Стус, Д. Паўлычка, І. Драч, Б. Алейнік, Р. Лубкіўскі і інш.). l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пятрусь-броўка/асноўныя-матывы-вобразы-і-мастацкія-асаб]] * [[творы/адам-гурыновіч/адам-гурыновіч-лірыка]] * [[слоўнік/лірыка]] * [[творы/максім-багдановіч/патрыятычная-лірыка-максіма-багдановіча]] * [[слоўнік/інтымная-лірыка]]