~~META: title = Градацыя &keywords = градацыя, клімакс, антыклімакс &abstract = Градацыя як стылістычная фігура. Віды градацыі (клімакс, антыклімакс) &iftrue = nan ~~ ====== Градацыя ====== Градацыя (ад лац. gradatio — паступовае павышэнне, узмацненне) — [[слоўнік/стылістычныя-фігуры|стылістычная фігура]], якая заключаецца ў тым, што ў вершаваных радках групуюцца словы ці выразы з нарастаннем (**клімакс**) або, наадварот, аслабленнем (**антыклімакс**) іх эмацыянальна-сэнсавай выразнасці.\\ Градацыя узмацняе экспрэсію выказвання, узвышае яго тон. Напрыклад: Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому\\ Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць. \\ У гэтых радках з [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-беларуская-песня|«Беларускай песні»]] [[творы/уладзімір-караткевіч/творчасць-уладзіміра-караткевіча|Уладзіміра Караткевіча]] ўжываецца паступовы пераход з’явы ад яе ніжэйшай ступені да вышэйшай — клімакс.\\ А вось другі від градацыі — антыклімакс, да якога звяртаецца паэт у «Баладзе аб трыццаць першым сярэбраніку»: Той дынар быў шчаслівай манетай. І хцівец смярдзючы\\ З дапамогай яго аграбаў сабе золата, срэбра і медзь. \\ Выяўленчая моц градацыі асабліва ўзрастае тады, калі адначасова ўжываюцца якія-небудзь паўторы: Мы — не з гіпсу, мы — з камення,\\ Мы — з жалеза, мы — са сталі,\\ Нас кавалі у пламенні,\\ Каб мацнейшымі мы сталі.\\ ([[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-алаіза-пашкевіч|Цётка.]] [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-вера-беларуса|«Вера беларуса»]]) \\ Часам градацыя кладзецца ў кампазіцыйную аснову ўсяго твора. Так, у першай палове шасцістрофнага верша [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] [[творы/максім-танк/максім-танк-калі-мне-сказалі|«Калі мне сказалі»]] — градацыя нарастаючая (клімакс), у другой палове — спадаючая (антыклімакс).