~~META: title = Глоса &keywords = глоса &abstract = Глоса як від верша. Асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Глоса ====== Глоса (ад грэч. glossa — цяжкае, рэдкае слова) — своеасаблівы [[слоўнік/від-верша|від верша]], напісанага [[слоўнік/дзесяцірадкоўе-дэцыма|дзесяцірадкоўямі]].\\ Глоса заўсёды пачынаецца з [[слоўнік/эпіграф|эпіграфа]] (часцей за ўсё чатырохрадковага). У дэцымах развіваецца і паглыбляецца думка, закладзеная ў эпіграфе. Колькасць дзесяцірадкоўяў глосы непасрэдна залежыць ад колькасці радкоў эпіграфа: імі паслядоўна заканчваецца кожная з дэцым.\\ Спачатку глосы (яшчэ ў антычнасці) азначала ўстарэлае ці незразумелае слова, што сустракалася ў тэксце і патрабавала тлумачэння. Ствараліся спецыяльныя [[слоўнік/гласарый|гласарыі]] — слоўнікі, у якіх збіраліся і тлумачыліся такія словы. Дарэчы, у мовазнаўчай літаратуры прыблізна ў такім значэнні тэрміны «глоса» і «гласарый» ужываюцца і зараз.\\ Глоса як від верша ўпершыню ўзнікла ў стараіспанскай паэзіі і затым набыла пэўнае пашырэнне ў іншых еўрапейскіх літаратурах. Узор класічнай глосы ёсць у XVІІІ раздзеле другой часткі вядомага рамана Сервантэса «Дон-Кіхот».\\ Глосу напісаў украінскі паэт М. Ткач. З беларускіх паэтаў першую арыгінальную глосу стварыў Ф. Баторын (у кнізе «Зялёны тралейбус», 1986). Твор яго своеасаблівы: строфы маюць не па дзесяць, як звычайна, а па восем радкоў; пачынаецца глоса васьмірадковым эпіграфам, радкамі якога (толькі ўжо запісанымі ў адваротным парадку) яна і заканчваецца. Класічную форму выкарыстаў для сваёй «Глосы» С. Кавалёў: Колькі мужнасці і сілы\\ Трэба кожнаму ў жыцці,\\ Каб з калыскі да магілы\\ Вартым годнасці прайсці!\\ Шлях пачнецца з першым крыкам,\\ З першым рухам не ў сабе.\\ Свет застыне ў варажбе, —\\ Што ў табе: бяда ці ліха,\\ Радасць млявым парадзіхам,\\ Жар паходні неастылы\\ Ці над продкам крыж пахілы?..\\ Вырываеш крык, бы птаху:\\ Колькі ў ім сляпога жаху!\\ Колькі мужнасці і сілы!\\ \\ Падрасцеш ты — і Сусвет\\ Выявіць тваё аблічча,\\ Быццам люстра, арганічна\\ Створыць вобраз неўпрыкмет:\\ Недапісаны партрэт,\\ Што заўсёды ў развіцці.\\ Глянь у люстра — і расці\\ З белым светам вочы ў вочы.\\ У сябе зірнуць аднойчы\\ Трэба кожнаму ў жыцці!\\ \\ Будзе праца і натхненне,\\ Шчасце незямной удачы,\\ Будзе плач глухі бядачы\\ На руінах летуцення\\ Без суцехі, без збавення.\\ А дзявочы тварык мілы\\ Зноў надасць узмах і крылы...\\ Аб адным папросіш Бога:\\ Не спынялася дарога\\ Каб з калыскі да магілы!\\ \\ Пекла зведаеш і рай,\\ Зразумееш: жыць — цудоўна.\\ Дзе б ні быў, але ўсё роўна\\ Аднаго не забывай:\\ Свой далёкі родны край.\\ Той сябе асіраціў ,\\ У каго кліч продкаў сціх ,\\ Зніч знібеў у стылым сэрцы,\\ Той не зможа ў лапы смерці\\ Вартым годнасці прыйсці!