~~META: title = Гласарый &keywords = гласарый, глоса, слоўнік &abstract = Што такое гласарый? Гісторыя ўзнікнення гласарыяў &iftrue = nan ~~ ====== Гласарый ====== Гласарый (лац. glossarium – слоўнік, зборнік слоў, якія патрабуюць тлумачэння) – у мінулым – [[слоўнік/слоўнік|слоўнік]] рэдкаўжывальных, незразумелых слоў (**глос**), якія трапляліся ў пісьмовых помніках, з іх тлумачэннем. Такія даведнікі ўзніклі яшчэ ў V ст. да н.э. (каментарыі да паэм Гамера і інш.). На Беларусі развіццё кніжнай справы і пашырэнне скарынаўскай традыцыі тлумачэння малазразумелых слоў і дапамогай глос натхнілі да з'яўлення ў канцы XVI ст. гласарыя «Лексисъ съ толкованем словенских мовъ просто», «Лексеконъ в кротце албо речникъ выборных речей к словенщизне закрытыхъ» і інш.\\ Адметнасць беларускіх гласарыяў у тым, што яны складаліся на аснове глос з царкоўных кніг, да якіх служылі дадаткамі, мелі назву **«прыточнікі»**. Так, першы з іх «прыточаны» да «Бібліі» (1581) і змяшчае больш за 700 слоў, другі – да «Біблей малой забранной зъ розныхъ кънигъ» (спіс 1660 г.) – 126 слоў. Гласарыі сталі падмуркам больш позніх тлумачальных і перакладных слоўнікаў;\\ У сучаснасці гласарый – слоўнік вузкаспецыялізаваных тэрмінаў у якой-небудзь галіне ведаў з тлумачэннямі, часам перакладам на іншую мову, каментарамі і прыкладамі.