~~META: title = Гекзаметр &keywords = гекзаметр &abstract = Што такое гекзаметр? Прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Гекзаметр ====== Гекзаметр (грэч. hexаmetros — шасцімернік, ад hex — шэсць і metron — мера) — [[слоўнік/памер-вершаваны|вершаваны памер]] [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычнай (метрычнай)]] сістэмы вершавання, шасцістопны [[слоўнік/дактыль|дактыль]] з усечанай на адзін склад шостай стапой. Ва ўсіх стопах, акрамя пятай, дактылі маглі замяняцца [[слоўнік/спандэй|спандэямі]].\\ [[слоўнік/цэзура|Цэзура]] стаяла пасля другога склада трэцяй стапы (у **грэчаскім** гекзаметры) або пасля першага склада трэцяй стапы (у **лацінскім** гекзаметры).\\ Метрычная схема гекзаметра (грэчаскага) мае наступны выгляд: |— — |— — |—%%//%%— |— — |— — |—.\\ Гекзаметрам напісаны ўсе асноўныя творы антычнай літаратуры: «Іліяда» і «Адысея» Гамера, паэмы і вершы Вергілія, Авідзія, Гарацыя, Феакрыта і іншых паэтаў. Ён выкарыстоўваўся ў розных жанрах (эпічных паэмах, [[слоўнік/гімн|гімнах]], [[слоўнік/пасланне|пасланнях]]), нярэдка спалучаўся з [[слоўнік/пентаметр|пентаметрам]], утвараючы [[слоўнік/элегічны-двуверш|элегічны двуверш]]. Гэтым памерам шырока карысталіся сярэдневяковыя беларускія паэты-лаціністы.\\ Назва і знешняя структура гекзаметра з антычнага вершавання перайшлі ў [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічнае]]. Адна з першых спроб перанесці старажытны памер на славянскую глебу — «ироический» верш [[творы/іншае/мялецій-сматрыцкі|Мялеція Сматрыцкага]], складзены ім з дактыляў і спандэяў («Грамматика словенска», 1618).\\ У беларускай паэзіі імітацыя гэтага памера не атрымала колькі-небудзь прыкметнага пашырэння аж да [[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максіма Багдановіча]]. Толькі пасля яго танізаваным гекзаметрам сталі спарадычна карыстацца як у перакладах антычнай паэзіі, так і ў арыгінальнай творчасці (пераважна ў [[слоўнік/стылізацыя|стылізацыях]] антычных тэм або ў творах, тэматычна звязаных з Грэцыяй і Рымам). Напрыклад: Сябра, зірні — вось палёў хараство праміне і загіне,\\ Але вясёлай вясной красаванне іх поўна і светла.\\ Можа, таму й ты жадаеш быць толькі малюсенькай кветкай,\\ Польнай сцяблінкай малой, каб пражыць беспасрэдна і проста .\\ ([[постаці/уладзімір-жылка|Уладзімір Жылка]]. «Гекзаметры»)\\ \\ Рым і Элада заснулі ў палёце гадоў і стагоддзяў.\\ Мохам спавіты Акропаль, руінаю стаў Капітолі.\\ Мірна гандлююць алівай патомкі Гамераў і Брутаў.\\ Мора нязмерную гладзь прасвярлілі наўсцяж браняносцы. ([[постаці/алесь-дудар|Алесь Дудар]]. «Дзень гневу») [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-гекзаметры|Алесь Салавей - Гекзаметры]] [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-гекзаметры-рыбака|Янка Сіпакоў - Гекзаметры рыбака]] ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-гекзаметры-рыбака]]