~~META: title = Гашма &keywords = гашма &abstract = Гашма як від верша. Асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Гашма ====== Гашма — верш у цюркскай паэзіі, што складаецца звычайна з пяці чатырохрадковых [[слоўнік/страфа|строфаў]], у першай з якіх [[слоўнік/рыфмоўка|рыфмоўка]] (або [[слоўнік/рэдыф|рэдыф]]) перакрыжаваная, у астатніх — тры першыя радкі рыфмуюцца паміж сабой, а чацвёртыя звязаны рыфмай з апошнім радком першага [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|чатырохрадкоўя]].\\ Прыклад гашмы з рэдыфам (праўда, укарочанай, трохстрофнай) — верш С. Панізніка «На ўсе вякі»: Яшчэ адна вясна яго знайшла!\\ І вылятаюць салаўі са слоў Забэйды,\\ і выяўляецца Радзіма з-пад крыла\\ ашчадных і цярплівых сноў Забэйды.\\ \\ Трымае сэрца бой, пакуль імчаць вятры,\\ вятрам жа не зблудзіць, пакуль жывуць сябры:\\ у сэрцы іх , як у азёры і бары,\\ ўрастуцца песні салаўёў Забэйды.\\ \\ На ўсе вякі Зямлі — Радзіме песні жыць!\\ І будзе нашу памяць варушыць,\\ і снамі, салаўямі даражыць,\\ вянком купальскіх траў з палёў Забэйды.