~~META: title = Газэль &keywords = газэль &abstract = Газэль як від верша. Асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Газэль ====== Газэль — адзін з відаў верша ў народаў Сярэдняй Азіі, Блізкага Усходу, Індыі і Пакістана. У газэлі [[слоўнік/манарыфма|манарыфмай]] (часта з [[слоўнік/рэдыф|рэдыфам]]) спалучаецца, як правіла, не менш трох, але не больш дванаццаці [[слоўнік/двухрадкоўе|двухрадкоўяў]] ([[слоўнік/бейт|бейтаў]]). Першыя два радкі зарыфмаваны паміж сабой, а пасля тая самая [[слоўнік/рыфма|рыфма]], парушаючы пэўную тэматычную адасобленасць і страфічную замкнёнасць бейтаў, паўтараецца праз радок на працягу ўсяго твора (//аа ба ва га//...). У апошнім бейце ўпамінаецца імя ці [[слоўнік/псеўданім|псеўданім]] [[слоўнік/аўтар|аўтара]] верша.\\ Газэль узнікла з народнай лірычнай песні, свайго росквіту дасягнула ў творчасці выдатных персідска-таджыкскіх паэтаў Саадзі, Хафіза, Джамі, азербайджанца Нізамі і інш. З XІX ст. гэты від верша пранік у еўрапейскую паэзію. Ім карысталіся Гётэ, А. Фет, В. Брусаў, Іван Франко. У савецкі час газэль сустракаецца ў творчасці Г. Лахуці, Г. Гуляма, Д. Паўлычкі і іншых паэтаў. Класічная газэль была прыналежнасцю амаль выключна [[слоўнік/інтымная-лірыка|інтымнай лірыкі]]. Пазней тэматычныя межы яе некалькі пашырыліся. Прыкладам гэтай формы верша можа служыць «Кактэбельская газель» С. Ліхадзіеўскага: Ад спякоты я не ведаў супакою па начах.\\ Ад рэцэнзій, перакладаў ледзь зусім я не зачах,\\ А лекцыйная работа адымала мне язык...\\ Літасць маюць у Літфондзе — і пуцёўка у руках.\\ Падхваціў мяне з сынамі рэактыўны самалёт,\\ Мора Чорнае вітаем, слёзы радасці ў вачах.\\ Кактэбель мой, Кактэбель мой, меладычны пошум хваль... Хочаш — плавай, загарай тут ці адольвай Карадаг.\\ З Домам творчасці, аднак, нам не прыстала жартаваць:\\ Ёсць у кожным тут пакоі аўтаручкі на сталах,\\ Кожны тут пісаць павінен, з дзесяці гадзін да двух,\\ Вершы, п’есы ці раманы, дысцыпліна проста страх!\\ З гэтым жорсткім распарадкам азнаёміў я сыноў:\\ — Я не буду! — рэжа Толік без сумненняў і разваг.\\ Юрка шлях да кампрамісу вынаходзіць пакрысе:\\ — Казак мы навыдумляем, ты запішаш на лістах.\\ Згодзен, хлопцы, у дадатак вам каменьчыкі збіраць,\\ Зіхаценне іх напомніць нам аб гэтых слаўных днях!\\ Так сямейнага разладу быў прытушаны касцёр,\\ Тут і ўсё апавяданне аб Сцяпане і сынах. Ёсць газэль у Эдуарад Акуліна ("[[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-газэля|Газэля]]"), [[творы/янка-золак/творчасць-янкі-золака|Янкі Золака]] ("[[творы/янка-золак/янка-золак-газэла|Газэла]]"), [[творы/рыгор-крушына/творчасць-рыгора-крушыны|Рыгора Крушыны]] ("[[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-газэля|Газэля]]") l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-газэля]] * [[творы/янка-золак/янка-золак-газэла]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-газэля]]