слоўнік:віралэ
Гэта старая версія дакумента!
Віралэ
Віралэ (франц. vіrelaі, ад vіrer — кружыцца) — дзевяцірадковы верш, які складаецца з трох трохрадкоўяў з рыфмоўкай аБааБааБа. Сярэднія радкі трохрадкоўяў кароткія.
Узнікла віралэ, як і лэ, у сярэднія вякі ў французскай паэзіі , атрымала ў ёй шырокае распаўсюджанне ў XІV-XV стст.
У рускай паэзіі віралэ сустракаецца ў Г. Шэнгелі:
Полон каждый взгляд
Опаски:
Выбор — наугад.
Хоть сквозь шёлк сквозят
Подвязки,
Вряд ли сыщешь клад.
Всё ж — идем: манят
Арасски
Скрыться в тёмный сад.
Вядома і больш простая форма віралэ — шасцірадкоўе з рыфмоўкай ААбААб. Тут кароткія трэці і шосты радкі.
слоўнік/віралэ.1755859474.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1