~~META: title = Віралэ &keywords = Віралэ &abstract = Што такое віралэ? адрозненне віралэ ад лэ &iftrue = nan ~~ ====== Віралэ ====== Віралэ (франц. vіrelaі, ад vіrer — кружыцца) — дзевяцірадковы верш, які складаецца з трох [[слоўнік/трохрадкоўе-тэрцэт|трохрадкоўяў]] з рыфмоўкай //аБааБааБа//. Сярэднія радкі трохрадкоўяў кароткія.\\ Узнікла віралэ, як і [[слоўнік/лэ|лэ]], у сярэднія вякі ў французскай паэзіі , атрымала ў ёй шырокае распаўсюджанне ў XІV-XV стст.\\ У рускай паэзіі віралэ сустракаецца ў Г. Шэнгелі: Полон каждый взгляд\\ Опаски:\\ Выбор — наугад.\\ Хоть сквозь шёлк сквозят\\ Подвязки,\\ Вряд ли сыщешь клад.\\ Всё ж — идем: манят\\ Арасски\\ Скрыться в тёмный сад. \\ Вядома і больш простая форма віралэ — [[слоўнік/шасцірадкоўе-секстэт|шасцірадкоўе]] з рыфмоўкай //ААбААб//. Тут кароткія трэці і шосты радкі.