~~META: title = Віланэль &keywords = віланэль &abstract = Від верша віланэль. Асаблівасці і прыклады &iftrue = nan ~~ ====== Віланэль ====== Віланэля (віланэль) (італ. vіllanella, ад лац. vіllanus — сялянскі, вясковы), — лірычны верш, які складаецца звычайна з шасці [[слоўнік/трохрадкоўе-тэрцэт|тэрцэтаў]], цесна звязаных паўтарэннем асобных радкоў і скразной рыфмай. Сярэднія радкі ўсіх трохрадкоўяў віланэлі рыфмуюцца паміж сабой. Пачатковы і заключны радкі першага трохрадкоўя (дарэчы, таксама звязаныя [[слоўнік/рыфма|рыфмай]]) папераменна паўтараюцца ва ўсіх наступных тэрцэтах (на месцы трэцяга радка). Завяршае віланэль трэці радок першага тэрцэта.\\ Узнік гэты верш у XV ст. у італьянскай народнай паэзіі, затым пашырыўся ў Францыі, з XІX ст. — у Англіі і некаторых іншых краінах. Прыклад віланэлі ў рускай паэзіі пакінуў В. Брусаў («Всё это было сон мгновенный»).\\ Першую беларускую віланэль напісаў [[постаці/міхась-кавыль|Міхась Кавыль]] («[[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-вілянэль|Вілянэль]]», 1957). Удалая віланэль належыць [[постаці/рыгор-крушына|Рыгору Крушыну]] («[[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-вілянэль|Вілянэль]]» — у зборніку «Сны і мары», 1975).\\ Ужо ў наш час віланэль напісалі С. Панізнік («Дзень развітання»), С. Кавалёў («Віланела»), [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна|Эдуард Акулін]] («[[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-віланэль|Віланэль]]») і інш. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-віланэль]] * [[творы/міхась-кавыль/міхась-кавыль-вілянэль]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-вілянэль]]