~~META: title = Від верша &keywords = від, верш &abstract = Разнастайныя віды верша (Паводле колькасці радкоў, характару рыфмаў і рыфмоўкі, гукапісу, рытмастваральных кампанентаў і інш.) &iftrue = nan ~~ ====== Від верша ====== Від верша - устойлівы тып паэтычнай структуры вершаванага твора, у аснове якой — нейкая адна фармальная прыкмета або спалучэнне іх.\\ Так, паводле колькасці радкоў вылучаюцца [[слоўнік/аднарадковік|аднарадковік]] (або манаверш: "У родным краю, як у раю"), [[слоўнік/двухрадковік|двухрадковік]] (або двуверш), [[слоўнік/трохрадковік|трохрадковік]] ([[постаці/янка-сіпакоў|Янка Сіпакоў]], "Да пытання аб руках"; "Хоку" [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]]), [[слоўнік/чатырохрадковік|чатырохрадковік]] (вершы з кнігі Х. Чэрні "Святло рамонка", 1981), пяцірадковік ("Танкі" Адама Глобуса), [[слоўнік/шасцірадковік|шасцірадковік]] ("...Мы славу параўноўваем з віном" [[постаці/аркадзь-куляшоў|Аркадзя Куляшова]]), [[слоўнік/сямірадковік|сямірадковік]] (цыкл "Сямірадкоўі" [[постаці/ніл-гілевіч|Ніла Гілевіча]]), [[слоўнік/васьмірадковік|васьмірадковік]]. ("...Жыццё маё ў двухколерным свячэнні" А. Пысіна). Большыя па колькасці радкоў вершы выкарыстоўваюць для сваёй архітэктанічнай арганізацыі асобныя простыя строфы.\\ Характар рыфмаў і рыфмоўкі вызначаюць сутнасць [[слоўнік/манарым|манарыма]] (мае адну рыфму), [[слоўнік/газэль|газэлі]] (верш ад шасці да дванаццаці радкоў, два першыя і ўсе цотныя радкі якога зарыфмаваны, прычым адной рыфмай: "Газэля" [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна|Эдуарда Акуліна]]), [[слоўнік/двурым|двурыма]] (мае дзве рыфмы: "Размова ў адным замежным рэстаране" Ніла Гілевіча), [[слоўнік/гашма|гашмы]] (верш звычайна з пяці [[слоўнік/чатырохрадкоўе-катрэн|чатырохрадкоўяў]], першае з якіх мае перакрыжаваную рыфмоўку, у астатніх - тры першыя радкі рыфмуюцца паміж сабою, а чацвёртыя - з апошнім радком першага катрэна: "На ўсе вякі" С. Панізніка), [[слоўнік/бурымэ|бурымэ]] (верш на загадзя зададзеныя рыфмы), [[слоўнік/каламбур|каламбура]] (гумарыстычны верш, пабудаваны на аманімічных або амаграфічных рыфмах: "Балада аб клянах" [[постаці/рыгор-барадулін|Рыгора Барадуліна]]), пантарыма (усе радкі спалучаны [[слоўнік/пантарыфма|пантарыфмай]]: "Рыфма пра каханне" Янкі Сіпакова), [[слоўнік/рэхаверш|рэхаверша]] (сумежныя радкі спалучаны [[слоўнік/рэхарыфма|рэхарыфмай]]), белага верша (верш без рыфмаў: "Не будзь ніколі іншым" Максіма Танка) і інш.\\ Колькасць радкоў і характар рыфмоўкі акрэсліваюць воблік [[слоўнік/айрэн|айрэна]] (чатырохрадковік на адну рыфму) і рубаі.\\ Часам від таго ці іншага верша прадвызначае [[слоўнік/гукапіс-літаратурны|гукапіс]] (у [[слоўнік/ліпаграматычны-верш|ліпаграматычным вершы]] адсутнічаюць нейкія гукі, у [[слоўнік/таўтаграма|таўтаграме]] ўсе словы пачынаюцца з аднаго і таго ж гука), лексіка (у [[слоўнік/стракаты-верш|стракатым вершы]] побач суседнічаюць у пэўным парадку рознамоўныя радкі ці строфы), у [[слоўнік/макаранічны-верш|макаранічным вершы]] дзеля дасягнення камічнага эфекту тэкст перанасычаецца [[слоўнік/варварызм|варварызмамі]], падпарадкаванымі законам роднай мовы паэта, [[слоўнік/цэнтон|цэнтон]] складаецца з урыўкаў розных твораў аднаго або некалькіх паэтаў), [[слоўнік/памер-вершаваны|вершаваны памер]] ([[слоўнік/брахікалан|брахікалан]] пішацца кароткімі - у адзін склад ці адну стапу - радкамі), вершаваны памер і рыфмоўка (александрыйскі верш, [[слоўнік/каламыйкавы-верш|каламыйкавы верш]]) і інш.\\ Існуе цэлы шэраг так званых класічных відаў верша, выпрацаваных еўрапейскай ці ўсходняй паэтычнай класікай (гл. цвёрдыя формы верша). Сярод іх найперш трэба назваць [[слоўнік/санет|санет]], [[слоўнік/трыялет|трыялет]], [[слоўнік/актава|актаву]], [[слоўнік/тэрцына|тэрцыны]], [[слоўнік/секстына|секстыну]] (шэсць радкоў пяці- або шасцістопнага ямба звязаны рыфмоўкай па схеме АбАбвв), [[слоўнік/рандо|рандо]], [[слоўнік/рандэль|рандэль]], [[слоўнік/хоку-хайку|хоку]] (бязрыфменны сілабічны трохрадковік у японскай паэзіі з колькасцю складоў 5+7+5) і [[слоўнік/танка|танка]] (такі ж верш, толькі на пяць радкоў з наступнай колькасцю складоў: 5+7+5+7+7), [[слоўнік/рытурнэль|рытурнель]] і інш.\\ Паводле характару [[слоўнік/рытмастваральныя-кампаненты|рытмастваральных кампанентаў]] вылучаюцца такія вершы., як [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш|акцэнтна-складовы]], [[слоўнік/дольнік|дольнік]], [[слоўнік/тактавік|тактавік]] і інш. (гл. [[слоўнік/вершаванне-вершаскладанне|вершаванне]]). ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш]] * [[слоўнік/акцэнтны-чыста-танічны-верш]] * [[слоўнік/цвёрдыя-формы-верша]] * [[слоўнік/александрыйскі-верш]] * [[слоўнік/каламыйкавы-верш]]