~~META: title = Вяснянкі &keywords = вяснянкі &abstract = Вяснянкі. Асаблівасці і прыклады веснавых песень &iftrue = nan ~~ ====== Вяснянкі ====== Вяснянкі — жанравая разнавіднасць каляндарна-абрадавай лірыкі (гл.: [[слоўнік/абрадавая-паэзія|абрадавая паэзія]]); народныя песні, якія спяваюць ранняй вясной (пачынаючы з 1 сакавіка) у час гукання вясны,«адмыкаючы» вясну і «замыкаючы» зіму.\\ Вяснянкі генетычна звязаны з іншымі песнямі веснавога цыкла — юраўскімі, велікоднымі, траецкімі, якія адпаведна спяваліся на Юр’я (23 красавіка, калі першы раз выганялі жывёлу на пашу; Юрый лічыўся апекуном жывёлы), на Вялікдзень ([[слоўнік/валачобныя-песні|валачобныя песні]]), на Сёмуху (Тройцу; Сёмуха прыпадае на сёмы тыдзень пасля Вялікадня).\\ У вяснянках апяваецца веснавое абуджэнне прыроды, прылёт птушак, выказваецца надзея селяніна на добры год, багаты ўраджай, вера дзяўчат у добрае замужжа і гэтак далей.\\ Узоры вяснянак — у выданні «Веснавыя песні» (1975). Вось адна з такіх песень: Жавароначкі, прыляціце,\\ Цёпла лецейка прынясіце,\\ А зімачку прыбярыце,\\ Бо зімачка надаела,\\ Нам хлебушак пераела.\\ Жавароначкі, прыляціце,\\ Зямлю-матачку абудзіце\\ І дожджыкам напаіце,\\ Каб травачкі парасцілі,\\ Каб волікаў накармілі.