~~META: title = Вясельныя песні &keywords = вяселлле, песня &abstract = Вясельныя песні. Асаблівасці і прыклады беларускіх вясельных песен &iftrue = nan ~~ ====== Вясельныя песні ====== Вясельныя песні — жанравая разнавіднасць сямейна-абрадавай лірыкі (гл.: [[слоўнік/абрадавая-паэзія|абрадавая паэзія]]); народныя песні, якія выконваюцца ў час багатага і працяглага беларускага вясельнага абраду: заручын, замовін, пячэння караваю, ад’езду маладога да маладой, апранання маладой, вянчання, вясельнага застолля ў маладой і ў маладога, пярэзваў. Вясельныя песні адрасуюцца да самых розных удзельнікаў вясельнага ігрышча (маладой, маладога, іх бацькоў, сваякоў, дружкоў і інш.). У іх у гіпербалізаванай форме паказваюцца духоўныя якасці і матэрыяльны дастатак маладых, выказваюцца пажаданні шчаслівага, заможнага жыцця, гучыць жаль маладой па родным доме, па радні, якую ёй патрэбна назаўсёды пакінуць. Сямейна-бытавыя і сацыяльна-грамадскія ўзаемаадносіны, каханне, здрада, разлука, радасць, гора, весялосць, туга, гумар, тонкі лірызм — гэта і многае іншае знайшло ўвасабленне ў беларускіх вясельных песнях\\ Беларускія вясельныя песні — адны з самых мілагучных, прыгожых, мастацка дасканалых і шматлікіх у славянскім свеце. У выдавецкай серыі «Беларуская народная творчасць» яны, без апісання вясельнага абраду і мелодый (а гэтаму прысвечаны два асобныя тамы), займаюць шэсць вялікіх тамоў («Вяселле: Песні». 1980-1988. Кн. 1-6).\\ Вось дзве тыповыя вясельныя песні, адна лірычна-тужлівая, другая жартоўная: Стукнула, грукнула на дварэ.\\ — Ой, паглядзі, мамачка, ці не па мяне?\\ — Па цябе, дачушачка, па цябе.\\ — Схавай мяне, мамачка, за сябе!\\ — Не буду, дачушачка, хаваці,\\ Трэба цябе сёлета аддаці.\\ Та-ра-ра калёсачкі, та-ра-ра,\\ Ой, павезлі Манечку са двара. \\ * * * Прыйшоў на вяселле наш сваток,\\ Павязаўшы крыжам ручнічок.\\ А казалі, сват вельмі харош,\\ Аж у свата доўгі буслаў нос.\\ А у свата лыса галава\\ Ды казліна рыжа барада.\\ Плавае па хаце, як таран,\\ Лыпае вачыма, як баран.\\ Калі, сват, гарэлкі не дасі,\\ Караваю трасцу ты з’ясі! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/ян-чачот/ян-чачот-песні-і-балады]] * [[слоўнік/восеньскія-песні]] * [[слоўнік/вайсковыя-песні]] * [[слоўнік/песня]] * [[слоўнік/валачобныя-песні]]