~~META: title = Вульгарызм &keywords = вульгарызм &abstract = Што такое вульгарызм? Мэты выкарыстання вульгарызмаў &iftrue = nan ~~ ====== Вульгарызм ====== Вульгарызм (ад лац. vulgaris — простанародны) — грубае, лаянкавае слова ці выраз, якія ўжываюцца ў размове, тэкстах СМІ, мастацкай літаратуры, [[слоўнік/публіцыстыка|публіцыстыцы]] і г. д.\\ Звычайна выкарыстоўваюцца для сацыяльна-палітычнай або маральнай характарыстыкі пэўнай асобы.\\ Вульгарызмы вельмі блізкія да [[слоўнік/жарганізм|жарганізмаў]] перш за ўсё сваёй рэзкай ацэначнасцю, экспрэсіўнасцю. Як правіла, гэта стылістычна зніжаныя [[слоўнік/сінонімы|сінонімы]] слоў і выразаў літаратурнай мовы: падхалімы — халуі;дрэнны чалавек — гад, свалата.\\ Вось як з дапамогай вульгарызмаў малюе [[постаці/пімен-панчанка|Пімен Панчанка]] сатырычны партрэт прадстаўніка буржуазнага свету ў паэме «Беластоцкія вітрыны»:\\ Вітае ўсмешкай мяне з-за акна\\ Мясцовы кароль гнілога сукна.\\ Сачу за светам глухім заваконным,\\ //За каркам бычыным// і //рылам суконным//. \\ У вершы «Пахаванне Гейдрыха» [[постаці/якуб-колас|Якуба Коласа]] вульгарызмы ужываюцца для выяўлення рэзка негатыўных адносін паэта да Гітлера: Унурыўся фюрэр, як //слуп//,\\ Слязу выціскаў, //кракадзіл//.\\ Аб чым жа гадаў //казалуп//\\ У зборышчы катаўскіх //рыл//? \\ Часам паэт звяртаецца нават да нецэнзурнага слова, якое на пісьме замяняецца шматкроп'ем, але даволі лёгка ўгадваецца чытачамі: Выграбаем конскія яблыкі з дому\\ Шуфлямі і качэргамі...\\ Сацыялізм — не догма.\\ Сацыялізм — энергія!\\ Плюс (!) электрыфікацыя ўсёй дзяржавы, Каб зводдаль было відно:\\ Хто служыць і робіць дзяржаўную справу, А хто вырабляе... (У. Някляеў. «Наскрозь») \\ Ужыванне вульгарызмаў без стылістычнай мэты з'яўляецца парушэннем моўнага этыкету, нормаў літаратурнай мовы і паказчыкам нізкай агульнай культуры чалавека.\\ Вульгарызмы знаходзяцца па-за межамі літаратурнай мовы, але могуць выкарыстоўвацца ў мастацкай і публіцыстычнай літаратуры як выяўленчыя ці выразныя сродкі.\\ Напрыклад:\\ — Ну, дзе ты там ужэ, жаніх? Два часы ўбіраешся! Саўсім умеркне.\\ — Выкураць цябе, качарга старая, з гэтае варты!\\ — Хто мяне выпра? Які ім дурань за гэтыя грошы гэтулькі цехнікі вартаваць адважыцца?\\ — А ты ўратуеш? Для прыклёпу цябе там дзяржаць, можа, каб якія пажарнікі не чапляліся ці начальства...\\ — Для прыклёпу, для прыклёпу! Сама ты прыклёп бесталковы! Падавай валёнак!\\ Дзед Ляксей злосна вышморгваў з жончыных рук валёнак, і яна брала напагатове другі.\\ — А то ж бо не? Які ж бы гэта дурань плаціў табе за тое, што пераспіш ноч у апілках...\\ — Тваю маць!.. Дурань нейкі ляпнуў, а ты і паўтараеш! (Алесь Жук. «Летнія прыгоды ў сучасным духу»).