Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:вольны-верш

Гэта старая версія дакумента!


Вольны верш

Вольны верш - від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім у адвольнай паслядоўнасці спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стопаў. Не датрымліваецца страфічнай будовы. Амаль не прыбягае да сінтаксічных пераносаў: фраза ўкладваецца ў вершаваны радок, «расцягваючы» або «звужаючы» яго. Інтанацыя вольнага верша блізкая да звычайнай гутаркі, яна добра перадае развагу, дыялог. Таму найбольш арганічна вольны верш прыжыўся ў байках, жанравая своеасаблівасць якіх патрабуе нявымушанай гутаркі, інтанацыі жывога чалавечага голасу. Байкі звычайна пішуцца ямбамі, таму вольны верш часам і называюць байкавым вершам, або вольным ямбам. Колькасць стопаў у вольным вершы хістаецца ад адной да шасці, напрыклад:

Таму ўжо будзе, мусіць, з год, /4 стапы/
Вучэбную стральбу праходзіла пяхота. /6/
Дык вось страляў аднойчы ўзвод /4/
Ці, можа, нават рота. /3/
А тут раптоўна Шэф аднекуль - шасць: /5/
Цікава паглядзець, а як страляе часць? /6/
(Кандрат Крапіва. "Махальнік Іваноў")


Апрача Кандрата Крапівы, да вольнага верша у беларускай паэзіі звярталіся ўсе астатнія байкапісцы: У. Корбан, Э. Валасевіч, М. Скрыпка і інш. Арыгінальным вольным вершам (нерыфмаваны харэй) напісана паэма Максіма Танка «Люцыян Таполя».

Падобныя старонкі

  • акцэнтны-чыста-танічны-верш
  • александрыйскі-верш
  • акцэнтна-складовы-верш
  • анатоль-вольны
  • каламыйкавы-верш
слоўнік/вольны-верш.1755963615.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki