~~META: title = Вольны верш &keywords = вольны, верш &abstract = Чаму верш называюць вольным? &iftrue = nan ~~ ====== Вольны верш ====== Вольны верш - від рыфмаванага сілаба-танічнага верша, у якім у адвольнай паслядоўнасці спалучаюцца радкі з рознай колькасцю стопаў. Не датрымліваецца страфічнай будовы. Амаль не прыбягае да сінтаксічных пераносаў: фраза ўкладваецца ў вершаваны радок, "расцягваючы" або "звужаючы" яго. Інтанацыя вольнага верша блізкая да звычайнай гутаркі, яна добра перадае развагу, дыялог. Таму найбольш арганічна вольны верш прыжыўся ў байках, жанравая своеасаблівасць якіх патрабуе нявымушанай гутаркі, інтанацыі жывога чалавечага голасу. Байкі звычайна пішуцца [[слоўнік/ямб|ямбамі]], таму вольны верш часам і называюць байкавым вершам, або вольным ямбам. Колькасць стопаў у вольным вершы хістаецца ад адной да шасці, напрыклад: Таму ўжо будзе, мусіць, з год, /4 стапы/\\ Вучэбную стральбу праходзіла пяхота. /6/\\ Дык вось страляў аднойчы ўзвод /4/\\ Ці, можа, нават рота. /3/\\ А тут раптоўна Шэф аднекуль - шасць: /5/\\ Цікава паглядзець, а як страляе часць? /6/\\ (Кандрат Крапіва. [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-махальнік-іваноў|"Махальнік Іваноў"]]) \\ Апрача [[постаці/кандрат-крапіва|Кандрата Крапівы]], да вольнага верша у беларускай паэзіі звярталіся ўсе астатнія байкапісцы: У. Корбан, Э. Валасевіч, М. Скрыпка і інш. Арыгінальным вольным вершам (нерыфмаваны [[слоўнік/харэй|харэй]]) напісана паэма [[постаці/максім-танк|Максіма Танка]] "[[творы/максім-танк/ідэйны-змест-паэмы-максіма-танка-люцыян|Люцыян Таполя]]". ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/акцэнтны-чыста-танічны-верш]] * [[слоўнік/александрыйскі-верш]] * [[слоўнік/акцэнтна-складовы-верш]] * [[постаці/анатоль-вольны]] * [[слоўнік/каламыйкавы-верш]]