~~META: title = Вольнасць паэтычная &keywords = вольнасць, паэтычны &abstract = Што такое паэтычная вольнасць? &iftrue = nan ~~ ====== Вольнасць паэтычная ====== Вольнасць паэтычная - наўмыснае або міжвольнае адступленне ад агульнапрынятых моўных норм у вершаваных творах дзеля захавання ў іх метрычнага малюнка ці рыфмы. Гэта могуць быць неўласцівыя для літаратурнай мовы словы, націскі, слоўныя скарачэнні і гэтак далей.\\ Так, у вершы Я. Купалы "Беларускім партызанам" сустракаюцца словы "гітлерцы" (замест "гітлераўцы": "Рэжце гітлерцаў паганых"), "пабеда" (разам з "перамога": "Клічу вас я на пабеду"), "жыр" (замест "тлушч": "Сыты быў людскім ён жырам"), "мсціць" (замест "помсціць": "Клічуць мсціць крывава гэтак")...\\ Як паэтычная вольнасць ўспрымаецца слова "ірдзень" (замест "ірдзенне") у вершы М. Федзюковіча "Дзве зары": Праменны, ясны дзень.\\ Як дзень —\\ Жаданы твар.\\ Святочна-яркая ірдзень\\ I — я, змагар. Злоўжываць паэтычнай вольнасцю нельга. Разам з тым яе трэба адрозніваць ад звычайнай моўнай неахайнасці некаторых аўтараў (гл. [[слоўнік/аўтарская-глухата|аўтарская глухата]]). Патрэбна таксама ўлічваць, што многія адступленні ў вершаваных творах ХІХ - пачатку ХХ ст. ад сучаснай літаратурнай нормы ў галіне лексікі, марфалогіі, акцэнтуацыі выкліканы не паэтычнай вольнасцю, а колішняй неўладкаванасцю самой літаратурнай нормы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/этымалагізм-паэтычны]]