Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:вобраз-літаратурны

Гэта старая версія дакумента!


Вобраз літаратурны

Вобраз літаратурны - асобы спосаб эстэтычнага адлюстравання рэчаіснасці ў канкрэтнай, індывідуальна-пачуццёвай форме з дапамогай маўлення.
Літаратура, як і мастацтва ўвогуле, - гэта «мысленне ў вобразах», «у тым і сутнасць паэзіі, што яна бясплотнай ідэі дае жывы, пачуццёвы і прыгожы вобраз» (В. Бялінскі).
Вобраз літаратурны шматаблічны, мае некалькі значэнняў. Мы перш за ўсё сустракаемся з так званым слоўнымі вобразамі, або тропамі. У значнай ступені з дапамогай тропаў у паэзіі ўзнікае вобраз - перажыванне (тая ці іншая эмацыянальная «зараджанасць» чытача). У лірычнай паэзіі таксама нярэдкія вобразы -сімвалы, у якіх, як правіла, увасабляюцца глыбокія, грамадска значныя думкі. Для лірыкі ў цэлым характэрны вобраз лірычнага героя (або лірычны герой, лірычнае «Я»). У эпічных, драматычных і ліра-эпічных творах ствараюцца вобразы -персанажы, станоўчыя і адмоўныя, вобразы-малюнкі: вобразы-пейзажы (вобраз Прыпяці ў «Дрыгве» Якуба Коласа), вобразы-рэчы (вобраз ветразя ў аднайменным вершы М. Лермантава), вобразы-дэталі (гл. дэталь мастацкая), вобразы-падзеі (з ланцуга такіх падзей складаецца сюжэт твора)… Урэшце, у выніку знаёмства з літаратурным творам ва ўяўленні чытача ўзнікае літаратурны вобраз як цэласны малюнак жыцця. створаны пісьменнікам (напрыклад, вобраз беларускай палескай вёскі 1920-х гг. у «Палескай хроніцы» Івана Мележа).

Задача пісьменніка - ствараць усё новыя і новыя літаратурныя вобразы, таму што пры іх паўтарэнні (самапаўтарэнне ці запазычанне ў іншых творцаў) яны вельмі хутка становяцца штампам.

Падобныя старонкі

  • вобраз-лірычнага-героя
слоўнік/вобраз-літаратурны.1755963615.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:40 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki