Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


слоўнік:вобраз-лірычнага-героя

Гэта старая версія дакумента!


Вобраз лірычнага героя

Вобраз лірычнага героя (герой лірычны, лірычнае «я») - умоўны тэрмін, якім абазначаюць вобраз, што ўзнікае ў свядомасці чытача ў выніку знаёмства з лірычнай творчасцю таго ці іншага паэта.
Вобраз лірычнага героя нельга просталінейна атоесамліваць з асобай паэта, а яго перажыванні - з пачуццямі і думкамі аўтара. Так, у вершы «Я - калгасніца…» Янкі Купалы лірычнае «я», ад імя якога вядзецца аповед, жаночага роду. У вершы А. Твардоўскага «Я убит подо Ржевом» лірычным героем выступае салдат, які загінуў на вайне. Паэт можа ўявіць сябе ў міжпланетным караблі і ў форме «я» выказваць пачуцці касманаўта і г. д. Разам з тым нельга лічыць, што паміж асобай паэта і вобразам яго лірычнага героя маецца значная розніца. Суадносіны паміж імі нагадваюць нечым суадносіны прататыпа і літаратурна-мастацкага вобраза ў ліра-эпічных (паэма) і эпічных (раман, аповесць і інш.) творах.
Вобраз лірычнага героя найбольш поўна паўстае з усёй творчасці паэта, асобныя вершы з розных бакоў абмалёўваюць, удакладняюць, узбагачаюць той тып лірычнага характару, што ўносіць у літаратуру пэўны творца. Так, вобраз лірычнага героя. дарэвалюцыйнай творчасці Янкі Купалы - чалавек-бунтар, змагар за сацыяльнае і нацыянальнае разняволенне роднага народа, ён паўстае з розных лірычных твораў паэта. У адных вершах раскрываецца ўсведамленне яго сацыяльнай, нацыянальнай або чыста чалавечай годнасці («А хто там ідзе?», «Ворагам Беларушчыны», «Мужык»), у другіх - палкае жаданне грамадска-рэвалюцыйнай дзейнасці («Там», «Час»), у трэціх - свядомая арыентацыя на працоўны народ («Я не для вас …», «Адповедзь»), у чацвёртых - нязломная вера ў перамогу («Яшчэ прыйдзе вясна») і гэтак ддалей.
Вобраз лірычнага героя творчасці Пімена Панчанкі - гэта вобраз праўдзівага, сумленнага, добрага чалавека («Без чалавечнасці не будзе і вечнасці!»), які актыўна сцвярджае хараство жыцця і гэтак жа актыўна і бескапрамісна змагаецца з усім, што перашкаджае нам у жыцці.

l>

Падобныя старонкі

слоўнік/вобраз-лірычнага-героя.1755957790.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 14:03 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki