~~META: title = Вобраз лірычнага героя &keywords = Вобраз, лірычны, герой &abstract = Вобраз лірычнага героя як светаўспрыманне аўтара &iftrue = nan ~~ ====== Вобраз лірычнага героя ====== Вобраз лірычнага героя (герой лірычны, лірычнае "я") - умоўны тэрмін, якім абазначаюць вобраз, што ўзнікае ў свядомасці чытача ў выніку знаёмства з лірычнай творчасцю таго ці іншага паэта.\\ Вобраз лірычнага героя нельга просталінейна атоесамліваць з асобай паэта, а яго перажыванні - з пачуццямі і думкамі аўтара. Так, у вершы "Я - калгасніца..." [[постаці/янка-купала|Янкі Купалы]] лірычнае "я", ад імя якога вядзецца аповед, жаночага роду. У вершы А. Твардоўскага "Я убит подо Ржевом" лірычным героем выступае салдат, які загінуў на вайне. Паэт можа ўявіць сябе ў міжпланетным караблі і ў форме "я" выказваць пачуцці касманаўта і г. д. Разам з тым нельга лічыць, што паміж асобай паэта і вобразам яго лірычнага героя маецца значная розніца. Суадносіны паміж імі нагадваюць нечым суадносіны прататыпа і літаратурна-мастацкага вобраза ў [[слоўнік/ліра-эпічныя-жанры|ліра-эпічных]] (паэма) і эпічных (раман, аповесць і інш.) творах.\\ Вобраз лірычнага героя найбольш поўна паўстае з усёй творчасці паэта, асобныя вершы з розных бакоў абмалёўваюць, удакладняюць, узбагачаюць той тып лірычнага характару, што ўносіць у літаратуру пэўны творца. Так, вобраз лірычнага героя. дарэвалюцыйнай творчасці Янкі Купалы - чалавек-бунтар, змагар за сацыяльнае і нацыянальнае разняволенне роднага народа, ён паўстае з розных лірычных твораў паэта. У адных вершах раскрываецца ўсведамленне яго сацыяльнай, нацыянальнай або чыста чалавечай годнасці ("А хто там ідзе?", "Ворагам Беларушчыны", "[[творы/янка-купала/янка-купала-мужык|Мужык]]"), у другіх - палкае жаданне грамадска-рэвалюцыйнай дзейнасці ("Там", "Час"), у трэціх - свядомая арыентацыя на працоўны народ ("Я не для вас ...", "Адповедзь"), у чацвёртых - нязломная вера ў перамогу ("Яшчэ прыйдзе вясна") і гэтак ддалей.\\ Вобраз лірычнага героя [[творы/пімен-панчанка/духоўны-свет-лірычнага-героя-ў-паэзіі-пі|творчасці Пімена Панчанкі]] - гэта вобраз праўдзівага, сумленнага, добрага чалавека ("Без чалавечнасці не будзе і вечнасці!"), які актыўна сцвярджае хараство жыцця і гэтак жа актыўна і бескапрамісна змагаецца з усім, што перашкаджае нам у жыцці. l> ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вобраз-літаратурны]]