~~META: title = Вершаванне (вершаскладанне) &keywords = вершаванне &abstract = Што такое вершаванне (вершаскладанне)? &iftrue = nan ~~ ====== Вершаванне (вершаскладанне) ====== Вершаванне, або вершаскладанне - сістэма арганізацыі вершаванай мовы, у аснове якой - паўтарэнне пэўнага [[слоўнік/рытмастваральныя-кампаненты|рытмастваральнага кампанента]] (вышыні гуку - у кітайскай паэзіі, працягласці вымаўлення галоснага - у антычнай, націскных або ненаціскных галосных - у сілабіка-тоніцы і гэтак далей). Мерай жа рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы звычайна з'яўляецца вершаваны радок.\\ На пэўным гістарычным этапе развіцця літаратуры выпрацоўваюцца асобныя [[слоўнік/сістэма-вершавання|сістэмы вершавання]] - тыпы рытмічнай арганізацыі вершаванай мовы, якія абумоўлены фанетычнымі асаблівасцямі нацыянальнай мовы, пануючымі ў ёй традыцыямі вершавання і залежаць ад сукупнасці структурных адзінак верша, іх будовы, функцый і ўзаемасувязі ў вершаваных радках. Сувязь паміж вершам і музыкай, напевам абумовіла асноўныя асаблівасці народнага вершавання. Наяўнасць у старажытнагрэцкай мове доўгіх і кароткіх складоў прывяла да ўзнікнення [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне|антычнай (метрычнай)]] сістэмы вершавання. У мовах з пастаянным (строга вызначаным) націскам пануе [[слоўнік/сілабічнае-вершаванне|сілабічная]] сістэма вершавання. Мовы з рухомым націскам карыстаюцца [[слоўнік/танічнае-вершаванне|танічнай]] і [[слоўнік/сілаба-танічнае-вершаванне|сілаба-танічнай]] сістэмамі вершавання. Надзвычайнае распаўсюджанне ў сусветнай паэзіі ў ХХ ст. набыў [[слоўнік/свабодны-верш-верлібр|свабодны верш (верлібр)]]. ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/сілабічнае-вершаванне]] * [[слоўнік/квалітатыўнае-вершаванне]] * [[слоўнік/народнае-вершаванне]] * [[слоўнік/антычнае-метрычнае-вершаванне]] * [[слоўнік/квантытатыўнае-вершаванне]]