~~META: title = Васьмірадкоўе (актэт) &keywords = Васьмірадкоўе, актэт &abstract = Васьмірадкоўе (актэт) як від страфы. Асаблівасці і прыклады ўжывання васьмірадкоўя ў беларускай паэзіі &iftrue = nan ~~ ====== Васьмірадкоўе (актэт) ====== Васьмірадкоўе, або **актэт** (ад лац. octo — восем), — [[слоўнік/страфа|страфа]], якая складаецца з васьмі вершарадоў, спалучаных адной, дзвюма, трыма ці чатырма рыфмамі.\\ Схема [[слоўнік/рыфмоўка|рыфмоўкі]] можа быць розная: //ААББВВГГ, абВгабВг, АААбВВВб// ([[слоўнік/кватэрнарная-рыфмоўка-кватэрна|кватэрна]]), //аабвбвгг, абабаааб// і інш.\\ Выкарыстанне разнастайных спалучэнняў [[слоўнік/рыфма|рыфмаў]] розных відаў (мужчынскіх, жаночых, дактылічных, гіпердактылічных), а таксама [[слоўнік/халасты-радок|халастых радкоў]] у тых ці іншых камбінацыях дае магчымасць стварыць звыш тысячы мадэляў васьмірадкоўя.\\ Васьмірадкоўе — даволі пашыраны ў беларускай паэзіі від страфы. Вось некаторыя ўзоры беларускага васьмірадкоўя: Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні, —\\ На чужое неба ўжо гляджу сягоння. Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю,\\ Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю. І няма на свеце так вялікай меры,\\ І няма на свеце так каваных дзвераў, Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі —\\ Беларусь са мною разлучыць пасмелі! ([[постаці/янка-купала-коратка|Янка Купала]]. «Я ад вас далёка...») \\ Дробны дождж сячэ, ліецца;\\ Вецер злосна ў хату рвецца,\\ Ў полі стогнам аддаецца,\\ Стукне ў дзверы і акно —\\ Сэрца беднае заб’ецца,\\ І адразу ў ім прачнецца,\\ І адразу скалыхнецца\\ Ўсё, што згінула даўно.\\ ([[творы/максім-багдановіч/творчасць-максіма-багдановіча|Максім Багдановіч]]. «Разрытая магіла»)\\ \\ Не адна, як струна,\\ Сасонка расла\\ У бязмежным\\ Бары-гушчары.\\ А сягоння яна\\ Пачарнеўшы, лягла\\ На аснежным\\ Фабрычным двары.\\ (А. Александровіч. «Сасна») \\ Часам (праўда, вельмі рэдка) у адным і тым жа творы, напісаным васьмірадкоўямі, сустракаюцца розныя рыфмова-клаўзуальныя схемы гэтай страфы. Так, напрыклад, у вершы С. Ліхадзіеўскага «Тры мовы» адна страфа рыфмуецца па схеме //ААбВбВгг//, другая — //АААбВВВб//, трэцяя — //ААААбВВб// і г. д.